Па рабочых пытаннях


Прайшла чарговая вучоба-нарада дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў і старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў. Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх пры райвыканкоме А.С. Содаль расказала аб ходзе выканання ў раёне Дэкрэта № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях”.

Тэмай выступлення вядучага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы райвыканкома В.М. Харошка стала удасканальванне ідэалагічнай работы ў раёне і сучасныя падыходы ў яе арганізацыі. Намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Хойніцкаму раёну С.М. Аніскавец спыніўся на пытанні павелічэння даходаў бюджэтаў пярвічнага ўзроўню.

Вынікі работы вучобы-нарады падвяла старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.М. Рабінкіна.


Віктар НАЗАРАНКА.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *