Дзякуй Вам за мёд, дзядзька Савелій

Общество

Я ў Карчовае прыехала загадзя да салодкага свята. А там пакрыху збіраюцца мясцовыя дзеці каля магазіна.

Затым падышлі некалькі дарослых. На веласіпедах прыехалі і штосьці абмяркоўваюць, смяючыся.

– Насця, едзь, майго брата пакліч сюды, ён вельмі любіць мёд, – кажа адна з дзяўчынак.

– Хутка паеду і прывязу, – запэўніла сяброўка.

Убачылі фотаапарат і падбеглі да мяне, каб я іх паздымала. Потым успомнілі навошта сабраліся. Гэта яны чакаюць прыезду шчодрага пчаляра Савелія Ягура, які ўжо пяты год у Мядовы Спас ладзіць для аднавяскоўцаў пікнік, дзе частуе «стравамі» са сваіх вулляў.

Праз некалькі хвілін бачым, што едзе «мядовая» машына фермера. Хутка і святочны стол накрылі. Тарталеткі, салодкія напіткі, выпечка і, канешне, асвячоны мёд некалькіх гатункаў. Салодка і смачна! Асабліва карчоўцы любяць у сотах. Ох, радасці было жыхарам! «Дзякуй Вам за мёд, дзядзька Савелій», – казала задаволеная дзетвара.

Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *