Абавязаныя ад работы не схаваюцца


Яшчэ ў ХVІІ стагоддзі французскі асветнік Жан-Жак Руссо трапна заўважыў: “Нараджаючы і кормячы дзяцей, бацька выконвае гэтым толькі трэцюю частку задачы. Ен павінен па роду чалавечаму даць людзей: грамадству – грамадскіх людзей, дзяржаве – грамадзян. Усялякі чалавек, які можа плаціць гэты трайны доўг, але не робіць гэтага, больш вінаваты, калі плаціць яго напалавіну. Хто не можа выканаць абавязкі бацькі, не мае права быць ім. Ні беднасць, ні праца, ні павага людзей не пазбаўляюць яго ад абавязкаў карміць сваіх дзяцей і выхоўваць іх самому”.

Сёння, як ніколі раней, наспела неабходнасць не толькі абараніць дзяцей ад сямейнай неспрыяльнасці, забяспечыць рэалізацыю іх правоў, але і стварыць умовы, пры якіх нядбайныя бацькі не змогуць ухіліцца ад выканання сваіх абавязкаў.




Сёлета ў службу занятасці звярнулася 9 абавязаных асоб, столькі ж працаўладкавана. З пачатку дзеяння Дэкрэта № 18 звярталася 119, а працаўладкавана 101 абавязаная асоба.



Дэкрэт №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях” замацаваў беспрэцэдэнтныя меры па абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях. Гэты дакумент не мае аналагаў на тэрыторыі Беларусі. За час яго рэалізацыі дасягнуты станоўчыя вынікі: з Барысаўшчанскага  сацыяльнага прытулка 58 дзяцей вернуты ў свае сем’і, некаторыя бацькі судом узноўлены ў сваіх бацькоўскіх правах.

А нядаўна урад Беларусі зацвердзіў новую рэдакцыю Палажэння аб працаўладкаванні бацькоў, абавязаных пакрываць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.




На ўліку ў РАУС знаходзіцца 48 неспрыяльных сем’яў, у якіх выхоўваецца 98 дзяцей. На выхаванне ў Хойніцкі сацыяльна-педагагічны цэнтр з пачатку дзеяння Дэкрэта № 18 “пераходзіла” 135 дзяцей.



Людзі, якія адносяцца да гэтай катэгорыі, павінны ведаць наступнае. Па-першае, цяпер абавязаныя асобы будуць праходзіць медыцынскі агляд яшчэ да падрыхтоўкі дакументаў на забіранне з іх расходаў, да звяртання ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, і ў гэты перыяд будзе вызначацца іх прафесіянальная непрыгоднасць для далейшага працаўладкавання. Па-другое, з гэтага часу арганізацыі, уключаныя ў пералік, абавязаны ў трохдзённы тэрмін, а не на працягу месяца, як гэта было раней, з дня ўзнікнення свабодных рабочых месц інфармаваць аб гэтым органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з указаннем умоў працы і памеру заработнай платы па адпаведных вакансіях. Па-трэцяе, арганізацыі, дзе працуюць нядбайныя бацькі, павінны штомесячна прадстаўляць у органы ўнутраных спраў, органы па працы, занятасці сацыяльнай абароне інфармацыю аб уліку рабочага часу абавязаных асоб, аб парушэннях імі працоўнай дысцыпліны, у тым ліку, якія пацягнулі змяншэнне і зарплаты. Раней такое інфармаванне нарматыўна замацавана не было. Нарэшце, абавязаная асоба, якая з’яўляецца замежным грамадзянінам або асобай без грамадзянства, якая часова знаходзіцца або часова пражывае ў Беларусі, можа быць працаўладкавана ў арганізацыю, не маючую ліцэнзіі на прыцягненне ў нашу краіну замежнай рабочай сілы. Пры гэтым спецыяльнага дазволу ў падраздзяленнях па грамадзянству і міграцыі органаў унутраных спраў не патрабуецца.

Для стымулявання наймальнікаў да павышэння кваліфікацыі абавязаных асоб у закон аб занятасці ўнесены адпаведныя дапаўненні, звязаныя з магчымасцю кампенсацыі наймальнікам затрат на прафесіянальнае навучанне работнікаў ліку з абавязаных.


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *