Хвіліна славы

Сельское хозяйство

Калыхан-с-КардашомЗорны час камбайнераў ужо закончыўся, цяпер наступае так званая хвіліна славы для механізатараў, якія заняты на ўборцы саломы. Сёлета ў нашым раёне для іх распрацавалі асобныя ўмовы спаборніцтва. Так, падарункі атрымаюць першыя тры работнікі, якія на прасаванні, перавозцы, пагрузцы і разгрузцы саломы дасягнуць 2-тысячнай мяжы.
Работа ў тых, хто вызваляе палі ад рэшткаў жніва, не лягчэй, чым у хлебаробаў падчас уборачнай, таму і пашаны яны заслугоўваюць не меншай. Ужо на досвітку руплівыя механізатары выводзяць тэхніку на палеткі і шчыруюць на іх яшчэ доўга пасля таго, як схаваецца за небасхіл сонца. Не ведаючы выхадных і адпачынкаў, у трыццаціградусную спёку яны «круцяць» залатыя цюкі і дастаўляюць іх да месца захоўвання. Усяго па раёну збожжавая салома звезена ўжо з большай паловы плошчаў.
На гэтым тыдні на пагрузцы саломы з’явіўся першы двухтысячнік – Уладзімір Васільевіч Кардаш, механізатар КСУП «Веляцін». Павіншаваць перадавіка, уручыць Падзяку райвыканкама і каштоўны падарунак – пыласос – у гаспадарку прыехалі начальнік райсельгасхарчу А.В. Калыхан і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК В.В. Харошка. Механізатару падзякавалі за добрасумленную працу і пажадалі новых перамог, а яго калегам нагадалі, што адзначаны будуць тыя, хто дасягне 2-тысячнай планкі – імкнуцца ёсць да чаго.

Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *