Адказы па сутнасці


На чарговай “прамой лініі” на пытанні жыхароў горада і раёна адказвала начальнік аддзела адукацыі  райвыканкома Л.Ф. КУЛАКОЎСКАЯ.

Са слушнай прапановай звярнулася маці непаўналетніх дзяцей з Паселіч.  Папрасіла, каб з імі ў школе папрацаваў псіхолаг. Людміла Фёдараўна растлумачыла, што ўвядзенне стаўкі псіхолага ў Паселіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе немагчыма. Настаўнікі школы  хаця і наведваюць спецыяльныя мерапрыемствы, якія праводзіць цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, але іх ведаў для кваліфікаванай дапамогі недастаткова. Таму за кансультацыяй і дапамогай спецыяліста лепш звяртацца непасрэдна ў цэнтр, які знаходзіцца ў г. Хойнікі, вул. Карла Маркса, 24а (дзіцячы сад №1).

 Згодна з графікам там праводзіць прыём псіхолаг, да якога і могуць звяртацца  бацькі з дзецьмі. Праблема ж, якую ўзняла жанчына, заслугоўвае ўвагі: пабольш бы бацькоў звярталі ўвагу псіхічнаму здароўю сваіх дзяцей-падлеткаў і своечасова звярталіся да спецыялістаў. Тым больш, што многа непаразуменняў паміж бацькамі і дзецьмі ўзнікае ў так званы пераходны ўзрост. Спецыялісты цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі  выязджаюць у школы раёна з мэтай абследавання дзяцей, а ўсе кансультацыі і прыёмы праводзяцца толькі непасрэдна ў цэнтры бясплатна.

Жыхарка вёскі Алексічы паскардзілася, што цэлы тыдзень у вёску не заязджала аўталаўка,  людзі не мелі магчымасці купіць прадукты харчавання. Старыя і нямоглыя, якіх большасць у Алексічах, чакалі машыну як звычайна, а вадзіцель спыніўся толькі ў адным канцы вёскі.

Пытанне было адрасавана старшыні праўлення райспажыўтаварыства Н.У. Тараевай. Аказваецца, вадзіцеля аўталаўкі нядаўна прынялі на працу. Па нявопытнасці ён спыніўся толькі ў адным канцы вёскі.

У далейшым, запэўніла Нэлі Уладзіміраўна, нараканняў вяскоўцаў на работу аўталаўкі не будзе, вадзіцель папярэджаны.


Запісала Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *