Лічбамі і фактамі


*Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) пачаў работу з 31 жніўня 2004 года. Ен прызначаны для комплекснага абслугоўвання грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і падтрымцы, аказання максімальнай і разнастайнай дапамогі сем’ям, інвалідам, адзінокім і адзінокапражываючым людзям.

*Запатрабавана работа аддзялення тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання. Калі ў 2004 годзе прапаноўвалася непрацаздольнаму насельніцтву ўсяго 10 відаў паслуг, то сёння ў іх пералік уваходзіць каля 50. Найбольшым попытам карыстаюцца: мыццё бялізны; прыгатаванне ежы на даму; сяўба, праполка, уборка агародаў; касьба; касметычны рамонт жылля. Адна з новых форм сацыяльнага абслугоўвання – арганізацыя пагадзіннага догляду за непрацаздольнымі (паслуга сядзелкі).

*Для поўнага вырашэння сацыяльных праблем састарэлых, паляпшэння ўмоў пражывання функцыяніруюць Дамы сацыяльных паслуг у вёсках Хвойная Паляна і Навасёлкі; пункты сацыяльных паслуг у вёсках Каранёўка і Высокае, дзе кожны месяц бываюць спецыялісты цэнтра, аддзела культуры, ЦРБ, КБА, прадстаўнікі сельвыканкомаў. У пунктах сацыяльнай дапамогі арганізавана выязная работа салона “Міласэрасць”.

*Пры цэнтры функцыяніруюць 5 клубаў па інтарэсах. Пажылыя людзі, інваліды, маці, маладыя сем’і, дзеці-інваліды і дзеці, якія засталіся без папячыцельства бацькоў, вырашаюць многія пытанні сацыяльнага характару, займаюцца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю.

*На ўліку ў цэнтры знаходзіцца 4724 чалавекі розных катэгорый. Большасць складаюць адзінокія, адзінокапражываючыя грамадзяне пажылога ўзросту і інваліды.

*У 2007 годзе у цэнтр звярнуліся 3872 чалавекі, у 2008-м – 6014, за паўгода сёлета – 2709 чалавек.

*Летась ад розных замежных дабрачынных арганізацый было атрымана бязвыплатнай дапамогі на 100432 еўра (асацыяцыя “Прыём без граніц”, Італія; “Дапамога дзецям Чарнобыля”, Ірландыя; “Ломар”, Германія).

*Пры цэнтры ёсць дабрачынны рахунак, куды паступаюць грашовыя сродкі, сабраныя ў ходзе розных акцый. У мінулым годзе  з гэтых сродкаў дапамогу атрымалі 45 сем’яў на агульную суму 630720 рублёў, сёлета для аказання канкрэтнай дапамогі зрасходавана 181 тысяча рублёў.

*На базе цэнтра на бясплатнай аснове працуе пункт пракату сродкаў рэабілітацыі, у якім у 2007 годзе 33 чалавекі атрымалі дапамогу, у мінулым – 105, сёлета –14.

*Прадастаўленне бясплатнага харчавання – адна з форм аказання дапамогі малазабяспечаным сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 2 год. У 2007 годзе 41 дзіця атрымала гэты від дапамогі, у 2008-м – 200 дзяцей. Кошт адпушчаных бясплатна прадуктаў харчавання склаў адпаведна 6257300 і 127532600 рублёў. У бягучым годзе ўжо 156 дзецям гэтага ўзросту назначана харчаванне на суму 117114900 рублёў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *