За бяспеку ў полі і на дарогах

Сельское хозяйство

УДАІ ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкома і абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа на працягу жніўня праводзілі сумесную прафілактычную акцыю для механізатараў вобласці, мэта якой – правядзенне растлумачальнай работы аб неабходнасці выканання норм бяспекі дарожнага руху і асновах аказання першай даўрачэбнай дапамогі.

Інспектар ДПС аддзялення ДАІ РАУС Д.Я. Валяваты і вядучы спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкома В.М. Харошка перадалі дырэктару ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” М.П. Прышчэпу камплекты медыцынскіх сродкаў аказання першай даўрачэбнай дапамогі для працаўнікоў гаспадаркі (на здымку).            


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *