Дабрачыннасць


У дабрачынную акцыю “Збяром школьны партфель” уключылася вялікая колькасць людзей. Дапамаглі падрыхтавацца першакласнікам да навучальнага года і прадстаўнікі Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, чые прадстаўнікі загадчык і галоўны спецыяліст арганізацыйнага аддзела В.П. Сцепанцоў і Н.М. Някрасава прыязджалі з благачыннай місіяй у наш раён.

Падарункі ўручаны Уладзіславу Азмухаметаву з в. Дворышча, Аляксандры Сачанка з Вялікага Бора, Анастасіі Атрошчанка з в. Казялужжа і хайнічанцы Аляксандры Шамянок (на здымку злева падарунак першакласніцы ўручае В.П. Сцепанцоў).

Работнікі Хойніцкага райспажыўтаварыства таксама не засталіся ўбаку: набытыя падарункі атрымалі Вікторыя Хіхлун (в. Малішаў) і Ілля Пронькін (аграгарадок Стралічава). А старшыня прафкома ТДА “Аніс” Н.П. Каваленка ўручыла новенькі партфель са школьнымі прыналежнасцямі Дзянісу Блінову з вёскі Малішаў.


Фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *