Пытанні, парады, пажаданні

Власть

Чарговы дзень дэпутата прайшоў на гэтым тыдні.

Прыёмы грамадзян, «прамыя лініі», сустрэчы з насельніцтвам і працоўнымі калектывамі – ўсе гэтыя мерапрыемствы праводзяцца для таго, каб не толькі паведаміць нашым жыхарам важную інфармацыю (змяненні ў заканадаўстве, сацыяльна-эканамічныя паказчыкі развіцця раёна і г.д.), але ў большасці каб пачуць праблемы хайнічан, даведацца пра іх турботы, прыняць пажаданні і парады.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар кожную трэцюю сераду месяца праводзіць прыём грамадзян па асабістых пытаннях, кожны мае магчымасць звярнуцца з пытаннем падчас «прамой лініі». Абавязкова адбываецца выезд інфармацыйна-прапагандысцкай групы райсавета ў працоўныя калектывы, да жыхароў сельскіх населеных пунктаў, у тым ліку аддаленых, сустрэчы з гараджанамі. Без пытанняў не абыходзіцца ні адна сустрэча, часам чуем парады, падзякі за дапамогу і вырашэнне праблемнага звароту. А гэта ці не адзнака работы.

Чарговы дзень дэпутата прайшоў на гэтым тыдні. Інфармацыйна-прапагандысцкая група сустрэлася з работнікамі ўчастку па вытворчасці камбікармоў КСУП «Саўгас-камбінат «Зара». Галіна Віктараўна праінфармавала аб асноўных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, рабоце дэпутацкага корпусу (разглядваемых пытаннях, прынятых рашэннях), дзяржаўных праграмах, якія рэалізоўваюцца на тэрыторыі нашага раёна. Дарэчы, такіх праграм 12, і ў гэтым годзе заканчваецца іх тэрмін выканання. Таму на пасяджэннях пастаянных камісій дэпутаты разглядваюць эфектыўнасць выканання раённых мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржпраграм.

Важная тэма – бюджэт раёна. На год Хойніцкаму раёну неабходна 47,5 млн. руб., мы ж усе з вамі зарабляем толькі 12,5, усё астатняе складаюць субсідыі і трансферты з абласнога і дзяржаўнага бюджэту. Таму, як кажуць, будзем лепш работаць, будзем лепш жыць.

Узнята тэма гандлёвага абслугоўвання, асабліва сельскай мясцовасці. З развалам райспажыўтаварыства гэтую нішу заняў прыватны бізнес. Ёсць добрыя прыклады, калі хойніцкія прадпрымальнікі «прыйшлі» на вёску, адкрылі магазіны і складаюць канкурэнцыю таму ж самаму «Еўраопту».

Асноўная тэма вераснёўскага адзінага дня інфармавання – прафілактыка віруснага захворвання і правядзенне арганізацыйных санітарна-супрацьэпiдэмiчных мерапрыемстваў па папярэджанню распаўсюджвання інфекцыі COVID-19. Загадчык паліклінікі ЦРБ Наталля Міхалап агучыла лічбы статыстыкі. За ўвесь перыяд захварэла каронавіруснай інфекцыяй 274 жыхара раёна, на сённяшні дзень 258 з іх вылечыліся. Таксама Наталля Анатольеўна заклікала ўсіх клапаціцца аб уласным здароўі, не забываць пра прафілактычныя меры, у тым ліку прышчэпках ад грыпу, якія таксама з’яўляюцца адной з мер прафілактыкі кавіда.

Дарэчы, кожны жадаючы падчас сустрэчы мог памераць артэрыяльны ціск і атрымаць рэкамендацыі па прафілактыцы гіпертаніі.

Завяршылі сустрэчу на прыемнай ноце: бадзёрыя песні для работнікаў участку выканаў артыст мясцовай самадзейнасці Андрэй Балабанаў.

Вольга БЕЛАШ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *