За любімую краіну!

Общество

Сёння у Хойніках прайшоў велапрабег пад лозунгам «За Беларусь».

Выказалі сваё жаданне паўдзельнічаць у мерапрыемстве на свежым паветры прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, вучні, працуючая моладзь і проста нераўнадушныя да лёсу краіны грамадзяне.

Прысутных прывітаў начальнік сектара спорту і турызму райвыканкама Ігар Назарчук:

– Спорт згуртоўвае, умацоўвае здароўе і дух, выпрацоўвае сілу волі. Дзякуй вам, хайнічане, за любоў да Радзімы і актыўную грамадзянскую пазіцыю.

З нацыяльнай сімволікай і ў суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ ўдзельнікі спартыўнага марафону праехалі па галоўных вуліцах райцэнтра. 

У маршруце быў і прыпанак у знакавым месцы – на Брацкай магіле. Тут хайнічане ўсклалі да пліт жывыя кветкі.

Фота Алены СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *