Важней усіх багаццяў – лес!

Общество

У трэцюю нядзелю верасня адзначаецца Дзень работнікаў лесу – прафесійнае свята тых, у каго праца звязана з лесааднаўленнем і лесаразвядзеннем, доглядам за ляснымі культурамі, адводам лесасек, аховай лясоў і іх выкарыстаннем.

Традыцыйна работнікі запаведніка адзначылі гэта свята не толькі атрыманымі ўзнагародамі, але і спаборніцтвамі.

Ганаровымі граматамі Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС, раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, а таксама Брагінскага і Нараўлянскага райвыканкамаў і райсаветаў дэпутатаў узнагароджаны шэраг работнікаў запаведніка.

Як адзначыла ў сваім прывітальным слове старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар, работа леснікоў, вядома, не лёгкая, але вельмі ганаровая і значная для захавання навакольнага асяроддзя, захавання прыгажосці нашага краю. Да віншаванняў далучыліся старшыні Судкоўскага і Страілчаўскага сельвыканкамаў Алена Волчэк і Валянціна Бельская.

Затым адбыліся камандныя спаборніцтвы паміж Хойніцкім, Брагінскім і Нараўлянскім участкамі запаведніка. Спаборнічалі ў пяці відах: разрубка бервяна, кіданне сякеры, распілоўванне бервяна, абрэзка сукоў, стральба па мішэні. Як водзіцца, з захоўваннем усіх мер бяспекі.

Удзельнікі прыклалі ўсе свае ўменні, каб абыграць сапернікаў, гледачы бурна «хварэлі» за сваіх, суддзі кантралявалі, каб не было парушэнняў. Па выніку ўсіх конкурсаў першае месца заваявала каманда Брагінскага ўчастка, другое – Нараўлянскага, трэцяе – Хойніцкага.

Вольга БЕЛАШ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *