Ільготныя крэдыты — малазабяспечаным грамадзянам


У мэтах узмацнення дзяржаўнай падтрымкі малазабяспечаных грамадзян Рэспублікі Беларусь банкам ААТ “ААБ “Беларусбанк”, “Белаграпрамбанк”, “Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі”, “Белінвестбанк”, “Белпрамбудбанк” у 2009-2010 гг. згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 371 ад 6.07.2009 г. “Аб ільготным спажывецкім крэдытаванні” даручана прадастаўляць ільготныя спажывецкія крэдыты для набыцця ў гандлёвых арганізацыях тавараў згодна з пералікам, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2009 года № 1010.

Аб умовах крэдытавання карэспандэнт “ХН” гутарыў з начальнікам аддзела рознічнага бізнесу ААТ “ААБ “Беларусбанк” А.У. КУЧАРАВАЙ.

– Алена Уладзіміраўна, спачатку скажыце, якая катэгорыя грамадзян належыць мэтам Указа?

– Гэта грамадзяне, у якіх сярэднямесячны сукупны даход на кожнага члена сям’і, вылічаны за тры месяцы, папярэднічаючых месяцу заключэння крэдытнага дагавора, не перавышае трохразовага сярэднямесячнага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек, устаноўленага на дату заключэння гэтага дагавора. Мінімальны спажывецкі бюджэт па стану на 1 жніўня 2009 года складае 387920 рублёў. Значыць, патрэбна, каб сума не перавышала 1163760 рублёў.

– На які тэрмін прадастаўляецца крэдыт?

– Крэдыты прадастаўляюцца банкамі ў беларускіх рублях тэрмінам да 3 гадоў з уплатай 10 працэнтаў гадавых за карыстанне крэдытам у адпаведнасці з Палажэннем аб прадастаўленні малазабяспечаным грамадзянам ільготных крэдытаў на спажывецкія патрэбы, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2009 года № 1044/13.

Агульная сума льготных крэдытаў, выдаваемых банкамі аднаму атрымальніку, не можа перавысіць 300 базавых велічынь, устаноўленых на дату заключэння крэдытнага дагавора любым з банкаў. Базавая велічыня па стану на 1 жніўня складае 35 тысяч рублёў. Адпаведна, 300 базавых велічынь – 10500000 рублёў.

Крэдыты выдаюцца ў безнаяўным парадку шляхам пералічэння банкамі грашовых сродкаў на бягучыя (разліковыя) рахункі гандлёвых арганізацый або юрыдычных асоб, якія ажыццяўляюць гандаль на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у кошт аплаты прадастаўленых крэдытаатрымальнікам рахункаў-фактур на набыццё тавараў, выпушчаных у Рэспубліцы Беларусь прадпрыемствамі, уключанымі ў пералік.

– Якія ж тавары можна набыць па льготнаму спажывецкаму крэдыту?

– Пералік іх шырокі. Гэта халадзільнікі і маразільнікі, тэлевізары, маніторы, DVD-прайгравальнікі, пыласосы, кухонныя машыны, пральныя машыны, мікрахвалевыя печы, газавыя бытавыя напольныя пліты, электрапліты, мэбля, дываны і дывановыя вырабы, ацяпляльныя катлы, электраводанагравальнікі, дрэваапрацоўчыя станкі, міні-трактары, прычэпы, мотаблокі, матацыклы, мапеды. Яшчэ раз адзначу, што тавары павінны быць выраблены ў Рэспубліцы Беларусь.

– Якія дакументы трэба прадаставіць патэнцыяльнаму крэдытаатрымальніку ў банк?

– Па-першае, пашпарт і зрабіць копіі яго старонак 31, 32, 33. Па-другое, даведкі крэдытаатрымальніка, усіх членаў яго сям’і і двух паручыцеляў аб сярэднямесячных даходах і памеры ўтрыманняў за апошнія тры месяцы. Таксама прадастаўляецца даведка аб месцы жыхарства і саставе сям’і крэдытаатрымальніка. Нарэшце, рахунак-фактура з указаннем назвы тавару і яго вытворцы (прадастаўляецца ў банк пасля адкрыцця крэдытнай лініі).

Крэдытаатрымальнік можа даручыць банку запытаць па прынцыпу “адно акно” даведку аб месцы жыхарства і саставе яго сям’і або выпіскі з рахункаў за апошнія 3 месяцы, калі крэдытаатрымальнік ці паручыцелі атрымліваюць заработную плату, пенсію або іншыя даходы ва ўстанове банка.


Гутарыла Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *