Багата восень палеткамі


Пацвярджэнне таму – кірмаш па продажу сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама харчовых і нехарчовых тавараў, які адбыўся ў мінулую суботу ў мікрараёне “Юбілейны” каля гарадскога цэнтра культуры і спорту.

На гучную вясёлую музыку з самага ранку пачаў збірацца народ. Хто на чай духмяны дзьмухаў ды звонкія песні ў выкананні самадзейных артыстаў раёна слухаў, а хто па гандлёвых радах уважліва выглядаў, прымяраў ды кашалёк раз-пораз расчыняў. Нездарма ж кажуць, запас бяды не чыніць, запас месца не пралежыць.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *