Каб не страціць ураджай

Сельское хозяйство

калыхан-с-предомНеабходна нарошчваць тэмпы ўборкі кукурузы на сілас і на зерне. Будзем марудзіць – атрымаем адчувальныя страты ўраджаю, што недапушчальна. На гэтым акцэнтаваў увагу старшыня райвыканкама А.І. Ціток у час апошняга семінара-нарады з кіраўнікамі і аграномамі гаспадарак раёна.

Патрэбна на поўную моц выкарыстоўваць тэхніку і ўвесь светлавы дзень, пры тым што пагодныя ўмовы пакуль спрыяюць. Павінна быць дакладнасць і рытмічнасць на ўсім ланцужку нарыхтоўкі сіласу. Варта здрабніць як след, а потым затрамбаваць сіласную масу і па-гаспадарску ўкрываць траншэі.
Кіраўнік раёна зазначыў, што важна настроіць людзей на прадуктыўную работу, на разуменне таго, што сілас патрэбна нарыхтаваць у найкарацейшыя тэрміны, каб мець добрую яго якасць. Для стымулявання механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы, сяўбе азімых і нарыхтоўцы кармоў, арганізавана раённае спаборніцтва, умовы якога прадстаўлены вышэй. Але зацікавіць сваіх работнікаў павінна і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемстваў, А.І. Ціток даў даручэнне распрацаваць унутрыгаспадарчыя ўмовы спаборніцтва і давесці іх да кожнага працаўніка. У якасці заахвочвання можна прадастаўляць натураплату: збожжа, бульбу, салому.
Асобная ўвага на семінары надавалася сцеблеваму кукурузнаму матыльку. Гэты шкоднік наносіць урон больш ста відам раслін, аднак самы небяспечны ён на кукурузе. Асноўную шкоду прычыняюць гусеніцы, якія жывуць і сілкуюцца ў сярэдзіне сцеблаў. Укараніўшыся ўнутр расліны, яны прагрызаюць тунэлі, парушаючы цэласнасць праводзячых пучкоў, а адпаведна транспарт вады і пажыўных рэчываў. Моцна пашкоджаныя сцеблы пераломваюцца, што ўскладняе ўборку і выклікае страты ўраджаю, дарэчы, можна загубіць да 50 яго працэнтаў.
Найбольшая шкода кукурузе нанесена на палях каля вёсак Загальская Слабада, Будаўнік і Карчовае. Старшыня райвыканкама А.І. Ціток падкрэсліў, што ў барацьбе з кукурузным сцеблавым матыльком асноўная ўвага павінна быць накіравана на агратэхнічныя мерапрыемствы, якія маюць як знішчальнае, так і прафілактычнае дзеянне. Гэта і выбар папярэднікаў, і глыбокае зяблевае ўзворванне, і ўборка рэштак раслін, у якіх зімуе гусеніца, і збалансаванае ўнясенне арганічных і мінеральных угнаенняў.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *