Перспектыўнае развіццё


Кіраўніцтва нашага раёна надае вялікую ўвагу пашырэнню сувязей з замежнымі партнёрамі. Наладжана трывалае супрацоўніцтва паміж Хойнікамі і італьянскай камунай Касшына.

З мэтай пераймання вопыту ў сельскай і лясной гаспадарцы Хойнікшчыну наведала дэлегацыя з Італіі, якую ўзначальваў каардынатар дабрачыннай асацыяцыі “АРЧЫ-690” Умбэрто Муньяіні. Разам з ім прыязджалі спецыяліст па сельскай гаспадарцы фірмы Coo le Rene Coltano Сімонэ Джаванэці і спецыяліст па лесу, адказная абласнога парку San Rossore, Франчэска Лольі. У час сустрэчы са старшынёй райвыканкома А.В. Бічаном былі падкрэслены асноўныя мэты і напрамкі сумеснай дзейнасці.   

На працягу трох дзён госці азнаёміліся з работай КУП “Эксперыментальная база “Стралічава”, КСУПаў “Судкова”, імя Мележа. А таксама наведалі музей  “Трагедыя Чарнобыля”, пабывалі на выстаўцы прадукцыі фабрыкі мастацкіх вырабаў, азнаёміліся з падрыхтоўкай сельскагаспадарчых кадраў у ДПТВ -183. Іх увага была засяроджана на флоры і фауне раёна. Прадстаўнікі італьянскай дэлегацыі пабывалі ў Казялужскім лясніцтве, наведалі музей і лабараторыі ў вёсцы Бабчын Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Былі арганізаваны сустрэчы дабрачыннікаў з работнікамі аддзела культуры райвыканкома і сем’ямі, чые дзеці выязджалі на аздараўленне ў Італію.


Наталля ЧЭКАН.

На здымку: старшыня райвыканкома А.В. Бічан
і каардынатар дабрачыннай асацыяцыі “АРЧЫ-690” Умбэрто Муньяіні.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *