Выратаваў жыццё чалавеку

Людзі і лёсы

23 кастрычніка ў палове другой гадзіны ночы хайнічанін Яўгеній Шугаеў (на здымку) стаў выпадковым відавочцай пажару – густы дым валіў з дзвярэй першай кватэры дома № 4 па вуліцы Міру г. Хойнікі.

женя_шугаевМалады чалавек імгненна зрэагаваў: паспяшаўся паведаміць пра здарэнне суседзям, якія выклікалі выратавальнікаў, і папрасіў у іх вады для тушэння. Пасля выбіў дзверы і пранік у запоўненую дымам кватэру. З першага разу не знайшоў ачаг узгарання. Выбег на вуліцу за глытком паветра. Потым зноў накіраваўся ў кватэру.
У адным з пакояў на ложку гарэла пасцельная бялізна. Выліўшы на яе вядро вады, Яўгеній пачаў крычаць: «Ёсць хто?» У адказ пачуўся мужчынскі голас – чалавек прасіў аб дапамозе. Юнак кінуўся ратаваць яго. Схапіў за руку і пацягнуў да выхаду, на лесвічную пляцоўку. Тым часам падаспелі пажарныя і хутка затушылі ўзгаранне.
Нярэдка зыход справы вырашаюць секунды. Мужны малады чалавек не разгубіўся, своечасова прыйшоў на дапамогу чалавеку, які трапіў у бяду. І гэта сапраўды геройскі ўчынак. Але сціплы Яўгеній не лічыць свае дзеянні чымсьці асаблівым, маўляў, так бы зрабіў кожны. Нават у газету трапіў, дзякуючы сваім сябрам-байкерам, якія паведамілі нам аб яго ўчынку.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *