Памятайце іх імёны

Культура

Працуе тэматычная выстава

У раённым краязнаўчым музеі гісторыі краю ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны прысвечана цэлая зала.

Экспазіцыі распавядаюць пра асноўныя этапы: абарончыя баі на тэрыторыі Хойнікшчыны, падпольным і партызанскім руху ў гады акупацыі, вызваленні тэрыторыі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, вызваленчай місіі Савецкай Арміі ў Еўропе.

У вітрынах знаходзіцца інфармацыя аб ураджэнцах Хойніцкага раёна: ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, загінуўшых на палях баёў і пры вызваленні раёна, удзельніках падпольнай антыфашысцкай арганізацыі. Экспануюцца асабістыя рэчы салдат, якія былі перададзены ў музей родзічамі вызваліцеляў, франтавыя лісты, дакументальныя здымкі.

А да Дня вызвалення Хойніцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у музеі дзейнічае фотавыстава «Памятай іх імёны». Наведаць экспазіцыю можна да 25 лістапада.

Працуе музей з 9.00 да 18.00, выхадны – панядзелак.

Фота Кацярыны ДЗЯМ’ЯНЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *