Будзем з малаком!

Сельское хозяйство

DSC_0068Назву гэтай публікацыі варта ўспрымаць як заклік. Сельгасвытворцам трэба прыкладаць усе намаганні, плённа працаваць, тым больш, што для гэтага ў нашым раёне ствараюцца найлепшыя ўмовы.

У канцы мінулага года ўведзены ў эксплуатацыю 6 новых даільна-малочных блокаў, а днямі спіс жывёлагадоўчых новабудоўляў папоўніўся яшчэ і вялізным комплексам у вёсцы Пудакоў.
Гэта падзея адбылася 6 лістапада, дарэчы, у гэты ж дзень расчыніў дзверы пасля рэканструкцыі Палац культуры металургаў у Жлобіне. Адкрыццё гэтых двух сацыяльна значных аб’ектаў у Гомельскай вобласці прымеркавалі да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі.

IMG_7074
Гасцей свята ў Пудакове, а для нашага раёна гэта падзея стала сапраўдным святам, песнямі-танцамі вітаў народны ансамбль «Крыніца» дзіцячай школы мастацтваў. Пасля пад гучныя апладысменты прысутных работнікаў і будаўнікоў чырвоную стужку перарэзалі намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама У.А. Прывалаў, старшыня Хойніцкага райвыканкама А.І. Ціток і дырэктар КСУП «Веляцін» А.В. Яськоў.
Узвядзенне комплексу пачалося ў 2012 годзе. Амаль тры гады будаўніцтва, амаль 80 мільярдаў рублёў з абласнога і рэспубліканскага бюджэту – і вось аб’ект практычна цалкам уведзены ў эксплуатацыю. Нагадаем, што гэта адзін з этапаў рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па пераадольванню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. На будаўніцтве фермы было задзейнічана мазырскае ААТ «Палессебуд», у склад якога ўваходзіць і хойніцкая ПМК.
Малочна-таварны комплекс уключае тры кароўнікі, у тым ліку адзін з радзільным аддзяленнем, два цялятнікі, даільна-малочны блок з залай тыпу «елачка» на 32 месцы, склад і траншэі для захоўвання кармоў і сенажу. Прадстаўнікі абласной і раённай улады пабывалі ў новых жывёлагадоўчых памяшканнях, паглядзелі, як кароўкі абжываюцца ва ўтульных «апартаментах», а работнікі асвойваюць новыя тэхналогіі і абсталяванне. Дарэчы, увесь гэты маштабны комплекс будуць абслугоўваць усяго 15 чалавек.

DSC_0096
Ферма разлічана на 1000 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 600 галоў дойнага статку. Па прагнозах, яго прадукцыйнасць складзе не менш чым 5000 кілаграмаў малака на карову ў год. Хаця стаўка робіцца не толькі на аб’ёмы, але і на якасць: тут разлічваюць атрымліваць малако пераважна гатункам «экстра».

IMG_7337
Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў выказаў словы ўдзячнасці ўсім, хто ўнёс уклад у стварэнне новага вытворчага аб’екта. Ён адзначыў, што сельская гаспадарка – эканамічная «падушка бяспекі» краіны, заклікаў хайнічан аддана працаваць на карысць роднай Гомельшчыны, раёна і пажадаў высокіх вытворчых дасягненняў.

IMG_7101
Кіраўнік нашага раёна А.І. Ціток засяродзіў увагу на тым, што новы комплекс – гэта дадатковыя працоўныя месцы. Калектыў тут невялікі, што дасць магчымасць работнікам мець высокую заработную плату, але такімі ж павінны быць іх адказнасць і аддача ў працы.

Наталля ЧЭКАН.

Фота аўтара і Алены СМУСЯНОК.

 



1 комментарий по теме “Будзем з малаком!

  1. Плакать хочется, 80 ярдов, которые могли бы пойти например на ЦРБ, деньги то так называемые «Чернобыльские». Кто не согласен, может посчитать через сколько времени отобьют эти деньги на продукции.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *