у свеце творчасці


З мэтай прыцягнення школьнікаў у свет мастацтва з 5 па 12 верасня пры ЦТДіЮ быў праведзены тыдзень пазашкольнай работы. Рабяты і іх бацькі ў ходзе мерапрыемства змаглі пазнаёміцца з рознымі напрамкамі мастацкай творчасці, выбраць занятак па душы.

Адкрыццё свята адбылося  ў цэнтры творчасці дзяцей і юнацтва. На выстаўку гурткоўцы прадаставілі свае працы. Паглядзець тут сапраўды было на што. Свае калекцыі дэманстравалі юныя мадэльеры і дызайнеры, іх работы ўразілі ўсіх гледачоў. Майстры ніткі і іголкі захапілі рабят спалучэннем колераў, нават цяжка было ўявіць, як са звычайнага клубка нітак можна сплесці такія чароўныя ўзоры. Работы з саломкі напоўнены невычарпальнай фантазіяй, таму да іх была асаблівая ўвага. Пейзажы, партрэты, нацюрморты, створаныя юнымі мастакамі, радавалі позірк.

У школьнікаў была цудоўная магчымасць выбраць сабе гурток па захапленню. Яны пазнаёміліся з кіраўнікамі гурткоў, рэжымам іх работы.

Святочная праграма “Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались” была насычана інтэлектуальнымі конкурсамі і рухомымі гульнямі.

На мерапрыемства да рабят завіталі і любімыя казачныя персанажы. Парадавалі прысутных іскрамётнымі танцамі юныя ўдзельніцы гуртка харэаграфіі.


Наталля ЧЭКАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *