Паказалі прафесійнае майстэрства


У мэтах удасканальвання якасці сацыяльнага абслугоўвання людзей сталага ўзросту і інвалідаў, павышэння прафесійнага майстэрства сацыяльных работнікаў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адзін раз у два гады праводзіць конкурс “Лепшы па прафесіі сацыяльны работнік”.

Сёлета ўдзел у ім прынялі 38 сацыяльных работнікаў. Кампетэнтнаму журы выпала нялёгкая задача вызначыць лепшага з лепшых.

У намінацыі “Візітная картка” кожны ўдзельнік павінен быў расказаць аб сваёй рабоце, выкласці  веданне арганізацыі сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ў сучасных умовах і ў перспектыве, раскрыць асаблівасці яе аказання ў сваёй мясцовасці, прапанаваць механізмы  ўдасканальвання і прадставіць свой варыянт эмблемы сацыяльнай службы. Задача не з лёгкіх, але канкурсанты справіліся з ёй дастойна. І нават строгія патрабаванні да падбору інгрэдыентаў у конкурсе “Кулінарны паядынак” не сталі перашкодай для стварэння сапраўдных кулінарных шэдэўраў.

26 жніўня адбыўся заключны трэці этап агляду-конкурсу, у які выйшлі 6 сацыяльных работнікаў, набраўшыя найбольшую колькасць балаў у папярэдніх турах. Першае месца і званне “Лепшы па прафесіі” прысуджана Ірыне Мікалаеўне Жаўняк, якая ўзнагароджана Ганаровай граматай, грашовай прэміяй. Яна прыме ўдзел у аналагічным абласным конкурсе. Другое месца заняла Наталля Міхайлаўна Корбіт, трэцяе падзялілі  Таццяна Аляксееўна Харытанчук і  Віталія Аляксееўна Гусакова. Яны адзначаны падзякамі за актыўны ўдзел.


Г. СКАЧКО,
загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *