Да патрыятызму праз сучасныя тэхналогіі

Образование

Помніць подзвіг продкаў сваіх

Патрыятызм – гэта не проста слова. Гэта пачуцці, дзеянні, гэта плённая праца на карысць сваёй радзімы. Гэта і памяць аб подзвігу тых, хто заваяваў для нас мірнае неба.

З вучнямі 7 «А» класа маёй падгрупы мы пастаянна рэалізоўваем праекты патрыятычнай накіраванасці. Наш удзел у іх – магчымасць паказаць сваю любоў да Беларусі, сказаць дзякуй ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, узгадаць тых, хто дамоў з баёў не вярнуўся.

Вось у гэтым навучальным годзе мы ўдзельнічалі ў рэспубліканскім конкурсе камп’ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці «ПАТРИОТ.by». З Арынай Козыр, Алінай Яваш, Паўлам Кудзіным, Анастасія Атрошчанка і Мікітай Дзям’янчыкам знялі відэа аб героях Вялікай Айчыннай вайны.

Работа над гэтым відэа (збор матэрыялаў, пошук даных аб воінах, іх здымкаў, напісанне артыкулаў) настолькі зацікавіла рабят, што мы вырашылі працягнуць пошук. І калі на конкурс мы прадстаўлялі кароткі ролік, то з цягам часу наша работа пераўтварылася ў міні-фільм працягласцю амаль 19 хвілін.

Настолькі ўцягнуліся ў тэму, што з задавальненнем «лазілі» па рассакрэчаных базах даных, шукалі інфармацыю ў тэматычных інтэрнэт-праектах. Дарэчы, усіх герояў, аб якіх расказваем у сваёй рабоце, змясцілі ў агульнадаступнай адзінай базе даных аб кожным удзельніку Вялікай Айчыннай вайны «Дарога памяці». Каму цікава, можаце далучацца.

Наш міні-фільм можна паглядзець на маёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте».

Г. ГАЙДУКОВА, настаўнік англійскай мовы СШ № 3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *