За дасягнутыя поспехі

Образование

IMG_9008За дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, адпаведны мастацкі ўзровень і творчыя паказчыкі, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, актыўную канцэртную дзейнасць Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусі найменне ўзорнага прысвоена дзіцячамуансамблю эстраднага танца “Драйв”дзяржаўнай установы адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і юнацтва г. Хойнікі”.
Калектыў “Драйв”, якім кіруе педагог дадатковай адукацыі цэнтра Алена Васільеўна Ляснічая, добра вядомы не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі, за перыяд сваёй дзейнасці станавіўся дыпламантам шматлікіх конкурсаў. А прысваенне звання ўзорнага – добры стымул для дасягнення ансамблем новых творчых вышынь.

Клаўдзія БОСАК.

Фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *