Хойнікшчына ўрачыста адзначыла 71-ю гадавіну з Дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Рэха падзеі

DSC_0260Напярэдадні Дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ў першай гарадской школе прайшоў раённы конкурс чытальнікаў “У імя Радзімы і абавязку”.
Па словах аднаго з арганізатараў конкурсу намесніка дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі І.І. Лукашэнкі, галоўная мэта творчага спаборніцтва – прапаганда з дапамогай мастацкіх сродкаў гераічнай гісторыі і воінскай славы Бацькаўшчыны, выхаванне павагі і памяці яго абаронцаў.

DSC_0132
За званне лепшых змагаліся ў трох узроставых катэгорыях: 1-4 класы, 5-8 класы і 9-11 класы. Вызначыць самых-самых – справа нялёгкая, а тым больш у конкурсе, дзе усе без выключэння годныя ўзнагарод і падзяк. Гучалі вершы і проза ваеннай тэматыкі рускіх і беларускіх аўтараў.
Пераможцы – вучні Казялужскай сярэдняй школы Леанід Дадацкі, паэтычнае трыа ў складзе Вікторыі Аніскавец, Антона Судзенкі, Ягора Чарняка, а таксама вучаніца СШ № 3 Ганна Фяськова (на здымку). У выбары твораў дапамагалі школьнікам іх педагогі. Так, пераможцам з Казялужскай школы літаратурную падтрымку аказвала настаўніца І.С. Лявіцкая. А самай юнай удзельніцы, першакласніцы Ані Фяськовай, якая чытала на памяць твор В. Кіеўскай “Апавяданне ветэрана”, дапамагала рыхтавацца да адказнага выступлення настаўніца Т.І. Цішкевіч.
Другое месца ў конкурсе занялі вучні СШ № 1 Вікторыя Рубан, Марыя Рыжэнка, навучэнцы Глінішчанскай школы Ксенія Дмітрыенка і Багдан Ілюшчанка. Трэцяе месца конкурсу чытальнікаў заслужана атрымалі дуэт Мікіты Патапенкі і Алёны Кашкар (СШ № 1), Яўгеній Рудзяк (СШ № 2), Аляксандр Камеш (Паселіцкая школа).

 

 

DSC_0139І выстаялі, і перамаглі

З нагоды 71-й гадавіны з Дня вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Брацкай магіле на гарадскіх могілках адбыўся мітынг, вяла яго першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Л.А. Гаркуша. Удзел у мітынгу прынялі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў горада, ветэраны і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
Намеснік старшыні райвыканкама А.М. Іўкова, выступаючы з прамовай, узгадала трагічныя старонкі ваеннага ліхалецця, пераможных, вызваленчых баёў, аддала даніну павагі ўсім, хто забяспечыў будучым пакаленням мірнае жыццё. Павіншаваў са святам і старшыня раённага савета ветэранаў В.С. Васькевіч, адзначыўшы гераічны подзвіг хайнічан у гады вайны і ў пасляваенны час.
Да падножжа помніка, на мемарыяльныя пліты ўскладзены вянок ад кіраўніцтва раёна і кветкі ад прадстаўнікоў працоўных калектываў. Удзельнікі мітынгу мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых на вайне салдат.

 

Па добрай традыцыі пасля мітынгу хайнічане сабраліся ў цэнтры культуры г. Хойнікі на святочны канцэрт.

DSC_0388
Людзі прыйшлі сюды з асаблівым настроем, каб разам парадавацца сённяшнім мірным дням. У музычна-літаратурнай кампазіцыі “І выстаялі, і перамаглі”, прадстаўленай самадзейнымі артыстамі раёна, была ярка і таленавіта адлюстравана атмасфера ваенных гадоў, тэма патрыятызму і веры ў перамогу савецкага салдата. Салісты кранальна выконвалі песні ваеннай тэматыкі, падзяку за шчасце жыць свабодна маладое пакаленне артыстаў пастаралася ўвасобіць у танцавальных нумарах.
Ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў зале было няшмат, але і такая прысутнасць мужных людзей стварыла асаблівую атмасферу ўдзячнасці і гонару за сённяшні светлы дзень нашай малой радзімы.

IMG_9559
24 лістапада ў раённым краязнаўчым музеі прайшоў традыцыйны ўрок мужнасці, прысвечаны гадавіне вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты раз яго для вучняў СШ № 3 і класнага кіраўніка Р.У. Лазовік, а таксама рабят з тэатральнага гуртка “Зорачкі” цэнтра культуры г. Хойнікі пад кіраўніцтвам Т.В. Карповіч правёў ветэран Вялікай Айчыннай вайны В.С. Гардзіенка. Васілій Сямёнавіч падзяліўся са школьнікамі ўспамінамі пра далёкія ваенныя часы, а школьнікі ў сваю чаргу прачыталі вершы і падаравалі ветэрану падарунак на памяць.

 Падрыхтавалі Алена СМУСЯНОК і Алеся ЯЧЫЧЭНКА.

Фота аўтараў.

 DSC_0201

 

DSC_0247

DSC_0409

DSC_0322

DSC_0353
.

DSC_0251

DSC_0271

DSC_0303 DSC_0341

DSC_0365DSC_0379

DSC_0374DSC_0433

 

DSC_0314

DSC_0426

DSC_0390

DSC_0453



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *