Хвалюе ўсіх і кожнага

VI Всебелорусское народное собрание

Скарыстайцеся магчымасцю задаць пытанні

Нягледзячы на тое, што мінулае пяцігоддзе было даволі складаным, у цэлым захавана ўнутраная стабільнасць і не дапушчаны абвал эканомікі.

Аб асноўных здабытках, планах і задачах на бліжэйшую будучыню ішла размова падчас чарговай дыялогавай пляцоўкі з удзелам дэлегатаў VІ Усебеларускага народнага сходу. У якасці эксперта выступіла Галіна Бондар, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Мадэратар сустрэчы старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Наталля Малаш азнаёміла прысутных з гісторыяй правядзення Усебеларускіх сходаў, пачатак якім быў пакладзены ў 1996 годзе. Усё, пра што дамаўляліся на народных форумах раней, было паступова рэалізавана і ўвасоблена ў жыццё.

Як адзначыла Галіна Віктараўна, удзельнік ІV і V Усебеларускіх народных сходаў, такое знакавае мерыпрыемства дае магчымасць ўдумліва падвесці ўсім вынікі мінулага і выпрацаваць стратэгію будучага.

У сродках масавай інфармацыі былі размешчаны асноўныя палажэнні праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, з імі можа азнаёміцца кожны жадаючы. Асноўнымі застануцца: паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва, умацаванне эканамічнага патэнцыялу, развіццё рэгіёнаў. Кожны з пунктаў прапісаны дастаткова падрабязна, без увагі не засталася ні адна сфера.

Пры гэтым патрэбна памятаць і аб тым, што і ад нас з вамі многае залежыць. Ад нашай работы, ад нашых ведаў, вопыту, згуртаванасці і намаганняў. Не чакаць і патрабаваць, што нешта будзе прынесена на сподачку, а і самім актыўна ўдзельнічаць у стварэнні належных умоў жыцця і паляпшэнні якасці жыцця. Нашага з вамі.

Абмяркоўвалі і пытанні развіцця невялікіх раёнаў, такіх як наш.

Так, у прыватнасці, жыхароў сельскіх населеных пунктаў хвалююць пытанні гандлёвага абслугоўвання. Як прыцягнуць «прыватнікаў» у сяло? Ці ёсць перспектывы развіцця вытворчасці ў сельскай мясцовасці? І якую вытворчасць рэальна зрабіць прыбытковай?

Гэта тыя пытанні, якія неабходна абмяркаваць на будучым народным сходзе сярод іншых важных тэм. Яны пераадрасаваны службам, якія напярэдадні Усебеларускага сходу збіраюць актуальныя пытанні развіцця нашага грамадства.

Дарэчы, сёння ў вёсках раёна працуе 12 прыватных гандлёвых аб’ектаў.

Асноўная работа ў дэлегатаў яшчэ наперадзе: непасрэдна падчас форуму 11 і 12 лютага, а таксама потым, калі пачнецца работа ў калектывах, сустрэчы з насельніцтвам.

Вольга БЕЛАШ.

Фота Вікторыі МАРОЗ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *