Сітуацыя ранейшая


За 8 месяцаў сёлета, як паведаміла начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкома А.М. Дземідзенка, у горадзе і сельскіх населеных пунктах раёна нарадзілася 209 дзяцей – на 4 дзіцяці больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. З жыцця пайшлі 262 чалавекі, летась за такі ж час было зарэгістравана 235 смерцяў.

Апошні паказчык сведчыць аб тым, што, на жаль, смяротнасць у параўнанні з папярэднімі гадамі павялічылася. У мінулым годзе за 8 месяцаў у параўнанні з 2007 годам смяротнасць зменшылася на 47 чалавек, а, як бачна з вышэйпрыведзеных лічбаў, за 8 месяцаў сёлета памёрла на 27 чалавек больш, чым летась.

Што датычыць нараджальнасці ў сельскіх населеных пунктах раёна, то ўсе рэкорды пабіў Барысаўшчанскі сельсавет, дзе за 8 месяцаў нарадзілася 19 дзяцей, раней такога тут не назіралася. Напрыклад, у мінулым годзе выдадзена 13 пасведчанняў аб нараджэнні. 18 дзяцей нарадзілася на тэрыторыі Паселіцкага, 16 – Дварышчанскага сельсаветаў.

Сумнае лідэрства па смяротнасці па-ранейшаму за Велікаборскім сельсаветам, дзе памёрла 26 чалавек. А таксама Алексіцкім і Казялужскім – тут пайшлі з жыцця адпаведна 22 і 20 чалавек.

Не можа радаваць і той факт, што ў параўнанні з леташнім перыядам зменшылася колькасць шлюбаў: у 2008 годзе іх заключана 94 за 8 месяцаў, сёлета – 86.   


Клаўдзія Босак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *