Я назаву цябе Зоранькай…


У дзяцінстве гэтая гульня была вельмі папулярная – не ведаю, як зараз. Правілы яе такія: трэба біць па мячу і пералічваць імёны. Пяць імён дзяўчынак, пяць імён хлопчыкаў, пяць гарадоў і г.д. Запнуўся, не назваў імя – мяч пераходзіць да наступнага іграка. Значна складаней дарослы варыянт гэтай гульні – у адзін цудоўны і радасны дзень ад вас патрабуецца назваць адно-адзінае імя, пры гэтым яно павінна задаволіць усіх зацікаўленых асоб. А такіх можа аказацца  значна больш, чым здаецца новаспечаным бацькам, якія і адзін з адным часам не могуць дамовіцца.

Мяркуючы па таму, як хайнічане называюць сваіх дзяцей, можна гаварыць аб усплеску славянскай самасвядомасці. Па звестках, выбарачна сабраным у ЗАГСе, сярод жаночых імён упэўнена лідзіруюць Аліна, Яўгенія, Валерыя, Ксенія, Марыя. Як хваляй, змыла папулярныя яшчэ нядаўна імёны Крысціна і Карына.

Сярод мужчынскіх імён у фаворы Іван, Дзмітрый, Яўгеній, Данііл, Матвей, Раман, Арцём, Цімафей. Дарэчы, апошняе імя на працягу тыдня рэгістравалася ў ЗАГСе двойчы.


Клаўдзія Босак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *