Не бывае былых афіцэраў


Вядомая армейская ісціна сцвярджае: няма былых афіцэраў, ёсць афіцэры запасу. Менавіта яны сабраліся 15 верасня на свой сход у раённым ваенным камісарыяце. Прычына была важнай – справаздача ранейшага кіраўніцтва Хойніцкай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” і выбары новага.

Шчыра кажучы, уся дзейнасць былых кіраўнікоў абмяжоўвалася зборам членскіх узносаў, таму і справаздачу трымаць было не аб чым, а, як высветлілася потым,  і некаму, бо амаль ніхто з іх на сходзе не прысутнічаў. Таму абмеркаванне сітуацыі ў раённай афіцэрскай арганізацыі і яе будучым атрымалася бурным і палемічным.

Пасля дэбатаў перайшлі да галасавання. У выніку яго старшынёй раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” абраны былы воін-інтэрнацыяналіст М.А. Косар, яго намеснікам – В.А. Родзькін, сакратаром – Ю.М. Гапоненка.

На сходзе абраны савет арганізацыі і рэвізійная камісія, а таксама дэлегаты на канферэнцыю абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, якая пройдзе ў Гомелі 3 кастрычніка.

На сходзе выступіў, адказаў на шматлікія пытанні прысутных і застаўся вельмі задаволеным актыўнай грамадзянскай пазіцыяй хойніцкіх афіцэраў запасу старшыня абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” В.В. Шэвелеў.


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *