Толькі па пропуску


Чытачы “Хойніцкіх навін”, родныя або блізкія якіх пахаваны на могілках адселеных пасля аварыі на ЧАЭС вёсак, цікавяцца, ці можна наведаць могілкі не толькі ў дзень Радаўніцы? І як можна атрымаць пропуск у зону? Адказвае на гэтыя пытанні галоўны спецыяліст Адміністрацыі зон адчужэння і адсялення па Хойніцкаму раёну Я.М. КРАЎЧАНКА:

– Неабходна падаць заяву ў Адміністрацыю зон, у якой указаць пашпартныя даныя, чысло, месяц і год  нараджэння, месца працы, пасаду, месца жыхарства, аб’ект наведвання, тэрмін знаходжання і абгрунтаванасць  яго. Калі ёсць транспартны сродак, то ў заяве неабходна ўказаць яго марку, дзяржаўны нумар і даныя аб вадзіцелю.

 Такім жа чынам пішацца заява ад арганізацыі з указаннем пасады кожнага чалавека, часам прыкладваюцца адпаведныя дакументы (загады, дагаворы, праграмы). Магчыма атрыманне групавога пропуску, калі людзі будуць знаходзіцца на адным аб’екце. Указваюцца даныя аб кожным. Калі людзі пастаянна працуюць у зонах адсялення і адчужэння, то складваецца спіс  іх у двух экземплярах, адзін застаецца ў Адміністрацыі зон, другі прыкладваецца да пропуску.

Адміністрацыя зон па Хойніцкаму раёну знаходзіцца ў г. Хойнікі, вул. К. Маркса, 4а, пропускі выдаюцца па панядзелках, серадах і пятніцах з 8.30 да 13.00.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць  па тэлефоне 2-25-30.

Есць магчымасць атрымаць пропуск і ў абласным цэнтры ў цэнтральным апараце Адміністрацыі зон па адрасу: г. Гомель, вул. Малайчука, 12, тэлефон 57-93-15.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *