Гуляй, Масленіца! Як хайнічане зіму праводзілі

Общество

Масленіцу любяць і дарослыя, і дзеці за яе запал, прыгажосць і, вядома ж, найсмачнейшыя пачастункі.

У гэтым годзе гулянні прайшлі на галоўнай плошчы горада. Хайнічане і госці раёна шпацыравалі па вуліцы майстроў, частаваліся румянымі блінамі, глядзелі тэатралізаванае прадстаўленне, слухалі песні і прытанцоўвалі, удзельнічалі ў гульнях і спартыўных спаборніцтвах, а забавай для дзяцей стала катанне на кані. Маладзецкую ўдаласць паказалі дужыя хлопцы, якія стараліся дастаць прызы з масленічнага слупа. Кульмінацыяй свята стала традыцыйнае спаленне пудзіла. Як усё гэта было, можаце паглядзець у нашым фотарэпартажы.

Фота Наталлі РЭВЯКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *