Скрынкі паштовыя: дзе набыць новыя?

Гандаль і абслугоўванне

почтовые ящикиЖыхароў першага пад’ез-да дома па вуліцы Лермантава,10 райцэнтра хвалюе стан індывідуальных паштовых скрынак. Пры здачы іх дома ў 1987 годзе была ўстаноўлена вялікая секцыя скрынак – на 8 кватэр іх 12.

Цяпер выгляд скрынак жадае лепшага. Жыхары збіраюцца рабіць рамонт пад’езду, але пытаюцца, як быць са скрынкамі для карэспандэнцыі. Старую секцыю вяртаць, канешне, не хочуць, каб не псаваць выгляд абноўленага пад’езда.
Ды і ў іншых шматпавярхоўках паштовыя скрынкі ўяўляюць сабой вартае жалю відовішча. Людзям даводзіцца прыдумваць, куды ж выпісваць газету. Адны ў квітанцыі ўказваюць рабочы адрас, іншыя дамаўляюцца з суседзямі. Але ці ж гэта выхад?

Мы пазванілі на пошту. Там параілі абаніраваць скрынку ў аддзяленні паштовай сувязі і забіраць карэспандэнцыю самому. Кошт паслугі – 8300 рублёў за месяц. Але ж не кожны дзень зойдзеш на пошту.
Мы пазванілі ў КЖУП «Хойніцкі камунальнік». Намеснік дырэктара А.М. Волчэк адказала, што пытанняў аб набыцці або замене паштовых скрынак у дыспетчарскую і на асабістым прыёме адміністрацыі прадпрыемства ад жыхароў не паступала. Тым не менш, растлумачыла, што ў заканадаўстве не прапісаны артыкулы на замену паштовых скрынак камунальнымі прадпрыемствамі. Паштовыя скрынкі – гэта ўласнасць і клопат жыхароў. І людзям, узняўшым гэта пытанне, А.М. Волчэк параіла сабрацца разам і памяняць паштовую секцыю за ўласныя грошы.
Мы даведаліся, што набыць паштовыя скрынкі можна ў раённым вузле паштовай сувязі. Кошт індывідуальнай скрынкі – 155 тыс. рублёў. Можна зрабіць заказ і на секцыю з патрэбнай колькасці скрынак – звяртайцеся да арганізатара рознічнага гандлю РВПС А.В. Зубок або па тэлефоне 2-20-67.

Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *