Па актуальных пытаннях


Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў разгледзеў пытанне аб рабоце Алексіцкага сельскага выканаўчага камітэта, накіраванай на прафілактыку правапарушэнняў, злачынстваў сярод непаўналетніх, сямейнай неспрыяльнасці. Заслухана  і прынята да ведама інфармацыя старшыні сельвыканкома А.М. Раманавай.

Даручана павысіць патрабавальнасць да кіраўнікоў устаноў, арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, да выканання патрабаванняў па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх” і Дэкрэта № 18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неспрыяльных сем’ях”. Шырэй выкарыстоўваць патэнцыял грамадскіх фарміраванняў у выкананні важнай задачы. Актывізаваць  работу ў гэтым напрамку ўстановам медыцыны, культуры і адукацыі.У прыватнасці, у тэрмін да 1 кастрычніка арганізаваць работу перасоўных выставак літаратуры, якая садзейнічае ўсебаковаму гарманічнаму развіццю асобы.

У рабоце пасяджэння прэзідыума прымалі ўдзел старшыня і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх пры райвыканкоме В.М. Шаўчэнка і А.С. Содаль, а таксама прадстаўнікі зацікаўленых служб, якія адказныя за прафілактыку сямейнай неспрыяльнасці.

Адбылося пасяджэнне пастаяннай камісіі райсавета дэпутатаў па сацыяльных і чарнобыльскіх праблемах. Тэмай абмеркавання стала работа Алексіцкага сельсавета па арганізацыі культурнага адпачынку насельніцтва. З інфармацыямі выступілі старшыня Алексіцкага сельскага Савета А.М. Раманава і метадыст аддзела культуры райвыканкома Л.А. Смольская.

Рэкамендавана сельвыканкому не менш двух разоў у месяц сумесна з дэпутацкім корпусам ажыццяўляць рэйды па вывучэнню работы ўстаноў культуры, асабліва ў вячэрні час. Аддзелу культуры райвыканкома рэгулярна аказваць метадычную дапамогу работнікам устаноў культуры, укараняючы новыя формы і метады работы, актыўна задзейнічаць у правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў прадстаўнікоў тэрытарыяльнага грамадскага кіравання, членаў БРСМ  і іншых прадстаўнікоў грамадскасці. Асаблівую ўвагу звярнуць на стан добраўпарадкаванасці ўстаноў культуры і прылягаючых тэрыторый – у гэтым пытанні шырокае поле дзейнасці.


Л. МАРЧАНКА,
галоўны спецыяліст райсавета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *