На п’едэстале сем вучняў

Образование

Такога выніку няма ні ў адной з сельскіх школ

Усім добра вядома пачуццё шчырай радасці і асалоды ад зробленай «на выдатна» працы. Так-так, на выдатна! Я не памылілася. Асабліва калі выніку гэтай працы папярэднічала вялікая, крапатлівая падрыхтоўка. Але давайце аб усім па парадку.

Спачатку, як я ўжо сказала, была напружаная праца вучняў і іх нязменнага настаўніка-трэнера Эдуарда Пятровіча Сялецкага, які працуе ў нашай школе больш за 30 гадоў. Колькі ўжо было перамог і вышынь, не помніць дакладна і сам настаўнік, але добрым напамінам аб іх з’яўляецца вялікая колькасць кубкаў і грамат. І вось гэта скарбонка дасягненняў папоўнілася медалямі.

Зімняе мнагабор’е «Здароўе» прайшло ў нашым раёне. Вучні з розных класаў і школ спаборнічалі паміж сабой у хуткасці, трапнасці і спрыце. Зразумела, што ўсе стараліся праявіць сябе як мага лепш, паказаць свае ўменні і навыкі. І вось тут як раз, у індывідуальных заліках, спартсменам з нашай школы не было роўных.

З прыемнай нагодай – ушанаваць пераможцаў – у нашу школу завіталі начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Тупіца і метадыст Васілій Вяргейчык. Ва ўрачыстай абстаноўцы на п’едэстал славы ўзняліся 7 вучняў. Медалі пераможцаў атрымалі Дар’я Здрок, Ягор Яромчык, Вікторыя Гарашчанка, Андрэй Заяц, Лізавета Яблонская, Дзіяна Снігір, Уладзіслаў Амельчанка. Такога выніку няма ні ў адной з сельскіх школ! Гэты факт падцвердзіла Людміла Мікалаеўна ў час віншавальнага выступу. Яна ўручыла ўзнагароды і пажадала юным спартсменам часцей адчуваць смак перамогі.

Другая прыемная навіна прагучала ад метадыста аддзела адукацыі Васілія Леанідавіча: гэты ж склад вучняў і на абласным этапе заняў першае месца! Ганарымся нашымі рабятамі і шчыра ўдзячны трэнеру.

В. РАМАНЮК, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Паселіцкай школы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *