Цаніць і паважаць


Ужо многа гадоў па рашэнню Генеральнай Асамблеі Аб’яднаных Нацый ва ўсім свеце 1 кастрычніка адзначаецца Дзень пажылых людзей. З 1992 года  – у Беларусі.

У гэты дзень мы аддаём даніну павагі людзям старэйшага пакалення, якія верай і праўдай усё жыццё працавалі на карысць нашай дзяржавы. Менавіта яны – пакаленне пераможцаў, людзі гераізму, патрыятызму і стойкасці.

У праграме мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня пажылых людзей, – “прамая лінія” 29 верасня з удзелам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкома В.С. Васькевіча і дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Л.В. Ермаковай па пытаннях матэрыяльна-бытавога забеспячэння, сацыяльнай абароны пажылых людзей, прадастаўлення ім надомных паслуг. Час работы “прамой лініі” з 10.00 да 12.00  па тэл.: 2-13-10, 2-15-16 адпаведна.

Удзельнікі клуба “Каля самавара”  ТЦСАН прадставяць канцэртную праграму ў пунктах сацыяльнай дапамогі ў населеным пункце Хвойная Паляна (24 верасня) і ў Глінішчанскай бальніцы сястрынскага догляду (29 верасня).

“З цяплом у сэрцы”, “Сагрэем душы добрым словам”, “Нам гады не бяда”, “Мае добрыя, пяшчотныя і мудрыя” – гэтымі і іншымі праграмамі Хойнікшчына падтрымае маці, бацькоў, бабуль і дзядуль, якія вырасцілі дзяцей, падрыхтавалі і ўступілі нам, сваім паслядоўнікам, стваральную дарогу.

1 кастрычніка 2009 года ў 11.00 у дзіцячай школе мастацтваў адбудзецца святочная канцэртная праграма “Залаты ўзрост”.


Л. ЕРМАКОВА, дырэктар ТЦСАН.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *