Рэгіструйце зброю


Не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў электрычны слуп у вёсцы Глінішча жыхар г. Гомеля І.М. Аўраменка. Прычыну аварыі ўстанавілі супрацоўнікі ДАІ.  На месцы ДТЗ раскрыта і  яшчэ адно парушэнне, здзейсненае жыхаром г. Калінкавічы А.М. Барысенкам, які з’яўляўся ўласнікам разбітай машыны і сядзеў у ёй за пасажыра: у багажніку  аўтамабіля знаходзілася незарэгістраваная паляўнічая стрэльба. Згодна з артыкулам 23.71 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях судом Хойніцкага раёна Барысенка аштрафаваны на 350 тысяч рублёў.

На такую ж суму згодна з артыкулам 15.37 Кодэкса 6 жніўня аштрафаваны і жыхар вёскі Звяняцкае М.В. Дзям’янчык, які выйшаў на паляванне з незарэгістраваным ружжом.

Цяжка паверыць, што Барысенка і Дзям’янчык не ведалі, што за незаконнае захоўванне і выкарыстанне паляўнічай зброі прадугледжана адміністрацыйная, а наразной – крымінальная адказнасць. 7 жніўня за незаконнае захоўванне самаробнага пісталета асуджаны Л.Ф. Айвазян. Дарэчы, як і тыя грамадзяне, у каго сёлета забрана 11 адзінак зброі і 72 патроны рознага калібру.

Трэба напомніць, што добраахвотная здача зброі і боепрыпасаў вызваляе ад адказнасці. І правільна зрабілі тыя жыхары раёна, хто сёлета здаў 12 адзінак незарэгістраванай зброі і 757 патронаў рознага калібру.

Грамадзяне, якія ведаюць аб незаконным захоўванні вогнестрэльнай зброі і боепрыпасаў, павінны паведаміць аб гэтым у раённы аддзел унутраных спраў па тэлефонах: 102, 675-71-16 (VELCOM).


П. ВЯРГЕЙЧЫК,
інспектар па дазваляльнай рабоце РАУС, капітан міліцыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *