З дзяржаўнай дапамогай


Працаўладкаванне розных катэгорый насельніцтва з’яўляецца на сёння адной з актуальных задач забеспячэння жыццядзейнасці рэгіёна. Аб выніках прайшоўшага года, асноўных напрамках службы занятасці карэспандэнту “ЛС” расказала намеснік начальніка па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкома Л.У. ТОЛМАЧ.

– Па стану на 1 студзеня 2009 года ў сектары па занятасці насельніцтва састаяла на ўліку 90 чалавек, з якіх 61 – жыхар горада. Узровень беспрацоўя да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва склаў 1 працэнт.
За студзень-снежань 2008 года колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных склала 502 чалавекі (за адпаведны перыяд 2007 года – 473 чалавекі).

Сярод 90 беспрацоўных, якія састаяць на ўліку, 86 працэнтаў склалі асобы з сярэдняй і няпоўнай сярэдняй адукацыяй. 25 працэнтаў маюць працяглы перапынак у рабоце да рэгістрацыі ў службе занятасці. 33 працэнты ад усіх састаячых на ўліку складаюць жанчыны, 37 працэнтаў – моладзь ва ўзросце да 29 гадоў.

На 1 студзеня 2009 года маецца 125 вакансій, прычым 77 працэнтаў з іх для кадраў масавых прафесій.  Асноўны попыт на рабочую сілу прадстаўлены прадпрыемствамі дзяржаўнай формы ўласнасці (91 працэнт ад агульнай патрэбнасці).

Попытам на рынку працы па-ранейшаму карыстаюцца наступныя спецыяльнасці: прадавец, станочнік, электраманцёр, муляр, электрагазазваршчык, юрысконсульт, інжынер-энергетык, інжынер лясной гаспадаркі, таваразнаўца, галоўны ветурач, галоўны тэхнолаг, галоўны бухгалтар, галоўны аграном.

За 2008 год спецыялістамі сектара па занятасці насельніцтва аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні на пастаянную работу 254 беспрацоўным (105,8 працэнта ад гадавога задання). Працаўладкавана 26 працэнтаў жанчын, маладых людзей ва ўзросце да 29 гадоў – 44,5 працэнта.

У мінулым годзе было зарэгістравана ў якасці беспрацоўных 111 чалавек, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне. Для забеспячэння дадатковых гарантый у працаўладкаванні ім згодна з рашэннем Хойніцкага райвыканкома на 16 прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна забраніравана 30 рабочых месц. Усяго ж працаўладкавана 49 чалавек гэтай катэгорыі, сярод якіх асобы, вызваленыя з месц пазбаўлення волі (6), інваліды (3), адзінокія і мнагадзетныя бацькі (2), звольненыя з Узброеных Сіл (4), асобы, якія абавязаны пакрываць расходы на ўтрыманне дзяцей (10).

Далейшае развіццё атрымала арганізацыя часовай занятасці ў выглядзе грамадскіх работ. Летась адпрацавана 1793 чалавека-дні. Беспрацоўныя займаліся нарыхтоўкай другаснай сыравіны, пасадкай леса, пераборкай бульбы, рамонтам унутраных памяшканняў школ.
У мэтах узмацнення канкурэнтаздольнасці на рынку працы, пашырэння магчымасцей працаўладкавання працягвалася прафесіянальнае навучанне беспрацоўных. Летась накіроўвалася на вучобу 30 чалавек, з іх 25 па рабочых спецыяльнасцях.

За студзень-снежань 2008 года зрасходвана сродкаў дзяржаўнага фонду сацыяльнай абароны ў суме 156102,1 тысячы рублёў, у тым ліку: на сацыяльныя выплаты беспрацоўным – 16783,6 тысячы рублёў, перанавучанне беспрацоўных – 34630,5, на другасную занятасць – 30947,2, на пазыкі і субсідыі – 17514,6, на арганізацыю грамадскіх работ – 53521, маладзёжную практыку – 1819,3, інфармацыйнае забеспячэнне – 885 тысяч рублёў.


Запісала Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *