Абед гарачы або халодны?

Сельское хозяйство

Для таго каб з’эканоміць час, гарачыя абеды механізатарам дастаўляюцца прама ў поле. Аднак часта пры гэтым не выконваюцца дзеючыя санітарныя нормы і правілы. Як, напрыклад, у ААТ “Хойніцкі Аграсервіс”.

Гарачыя абеды для механізатараў тут заказваюць у сталовай КСУП “Судкова”, а потым дастаўляюць у поле ўласным транспартам. Аднак выдзеленая для гэтай мэты машына не ўкамплектавана належным чынам: не хапае сталовага, кухоннага і чайнага посуду, пад першыя і другія стравы выкарыстоўваецца адна талерка, недастаткова лыжак, кубкаў, талерак. Адсутнічаюць умовы для перавозкі хлебабулачных вырабаў, няма ёмістасці для перавозкі пітной вады, таму ў поле яна і не дастаўляецца. Няма і ёмістасці для мыцця рук.

Для дастаўкі абедаў у поле выкарыстоўваецца толькі адна машына. Пакуль яна аб’едзе ўсе ўгоддзі, на якіх працуюць людзі, іншым разам праходзіць ажно 6 гадзін – хіба ж той абед за гэты час застанецца гарачым?

25 жніўня ў час атрымання абедаў у сталовай адсутнічала раздатчыца і стравы атрымліваў вадзіцель. Не арганізавана мыццё выкарыстанага ў полі посуду, які на памыўку чамусьці вазіўся ў кацельню мехдвара “Аграсервісу”. Пры адборы змываў на кішэчную палачку 9 з 10 узятых былі нестандартнымі.

Нельга не сказаць і пра стан сталовай КСУП “Веляцін”. Яе тэрыторыя зарасла пустазеллем, несвоечасова адпампоўваецца выграбная яма, не працуе туалет у памяшканні. Няўжо кіраўніцтва гаспадаркі задавольвае такая антысанітарыя?


Н. ЛАГВІНЕЦ,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *