Чарапашынымі крокамі

Сельское хозяйство

На апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкома ўсім кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў было загадана паўсюдна навесці парадак: скасіць пустазелле, здаць металалом, падправіць кашары, адрамантаваць агароджы.

І самае галоўнае, абазначыць тэрыторыі гаспадарак і ўстанавіць на мяжы іх указальныя знакі (назвы). Па стану на 21 верасня да ўстаноўкі прыступілі толькі ў КСУП  імя Мележа і “Судкова”. У ААТ “Хойніцкі Аграсервіс” знакі толькі яшчэ заказалі. На што спадзяваюцца ў астатніх 5 гаспадарках раёна – невядома, бо тэрмін выканання работ (15 верасня) прайшоў даўно. Падкрэслю, што ўказальныя знакі павінны быць устаноўлены на ўсіх асфальтаваных пад’ездах да гаспадарак без выключэння. 


А. МАХНАВЕЦ,
намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *