Сустрэча ў Віцьеўскай школе

Власть

Думкі, учынкі і добрыя намеры. А таксама вучоба, імкненне быць лепшым, разумнейшым, ставіць мэты і іх дасягаць. Вось што вы – падрастаючае пакаленне – можаце даць сёння сваёй краіне.

З такімі словамі да старшакласнікаў Віцьеўскай сярэдняй школы звярнулася старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар.

Сустрэчы са старшакласнікамі, моладдзю сталі звычайнай практыкай работы народных абраннікаў. Яны дазваляюць у давернай абстаноўцы пагаварыць пра каштоўнасць таго, што маем, важнасці цвярозага, рацыянальнага погляду на рэальны свет.

«Даводзячы да вас, падрастаючага пакалення, інфармацыю аб галінах улады, іх функцыях і задачах, – адзначае Галіна Віктараўна, – мы дапамагаем вам арыентавацца ў гэтым патоку не заўсёды аб’ектыўнай і праўдзівай інфармацыі, якую моладзь пераважна чэрпае з неправераных інтэрнэт-крыніц. Прававая асвета школьнікаў важна сёння як ніколі. Такія сустрэчы важныя і для вас, і для нас. Я хачу, каб вы часцей глядзелі на свет не праз прызму смартфона, а на свае вочы, і мелі дастаткова ведаў, каб рабіць правільныя высновы».

Навучэнцы даведаліся аб рабоце райсавета дэпутатаў, сацыяльна-эканамічным развіцці раёна, фарміраванні бюджэту, яго расходных частак. Пагаварылі пра будучыя прафесіі, бо ў 9 і 11-класнікаў хутка пачнецца важная пара – экзамены, паступленне. Галіна Віктараўна расказала пра вакансіі, якія маюцца ў раёне, у якіх спецыялістах маюць патрэбу прадпрыемствы і арганізацыі Хойнікшчыны. Заклікала ўсіх пасля завяршэння вучобы ва ўстановах краіны вяртацца на малую радзіму і садзейнічаць яе далейшаму развіццю і росквіту.

Вольга БЕЛАШ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *