Мэта адна — радаваць пакупніка


Добрая рэклама стымулюе толькі першую пакупку, а потым спажывец ацэньвае смак прадукта. Калі ён не спадабаўся, ніякая рэклама не прымусіць набыць тавар у другі раз. Несумненна, адзін з галоўных крытэрыяў поспеху ПУП “Палескія сыры” – высокая якасць выпускаемай прадукцыі.

Клапоцячыся аб якасці, мы актыўна працуем у напрамку стварэння зручнай і прыгожай упакоўкі: не так даўно на вітрынах нашага фірменнага гандлю з’явілася масла салодкасметанковае несалёнае 82,5% у цікавай упакоўцы “туба” масай да 200 грамаў, а таксама ў полісціролавым кантэйнеры знайшоў свайго пакупніка тварог 5% тлустасці.

Спецыялістам прадпрыемства заўсёды ўдаецца здзіўляць пакупніка сваімі навінкамі. У кожнай з іх – яркая характэрная адметнасць смаку, сучасны дызайн. Апошняя распрацоўка – сыр “Канталі” 30% тлустасці мае сметанковы  смак  з лёгкай кіслінкай і пластычнай кансістэнцыяй.

Для аблягчэння працы таваразнаўцаў накіроўваем у магазіны горада і вобласці сваіх спецыялістаў, дзе вельмі актыўна праводзяцца прэзентацыі прадукцыі. Наяўнасць уласнага аўтатранспарту грузападымальнасцю ад 2 тон дазваляе пастаўляць прадукцыю ў гандлёвую кропку любога горада ў любых аб’ёмах.

Высокую якасць нашай прадукцыі пацвярджаюць шматлікія ўзнагароды, атрыманыя на рэспубліканскіх выстаўках і конкурсах. Так, у жніўні сёлета сыр “Эмілорд” 45% тлустасці быў удастоены залатога медаля на міжнароднай выстаўцы-кірмашы “Лепшая прадукцыя Беларусі ў Маскве-2009”.

Канешне ж, поспехі прадпрыемства ўнутры рэспублікі і за яе межамі нельга назваць выпадковымі. Дзякуючы высокаму прафесіяналізму і адказнаму падыходу да справы, уменню вышукаць магчымасці для вытворчасці высакаякаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі адкрываюцца новыя рынкі збыту.

Сёння на прадпрыемстве не без гордасці гавораць: “Для вытворчасці сваёй прадукцыі мы выкарыстоўваем толькі натуральную сыравіну і ўпаковачныя матэрыялы, якія адпавядаюць сучасным экалагічным патрабаванням. Сістэматычна ўкараняюцца новыя тэхналогіі, павышаецца вытворчая і санітарная культура. Падтрыманне чысціні на прадпрыемстве пачынаецца з уваходу ў вытворчыя памяшканні і працягваецца па ходу тэхналагічнага працэсу да таго часу, пакуль персанал не пакідае вытворчасці. Таксама нашы работнікі клапоцяцца аб добраўпарадкаванні жылля і тэрыторыі, дзе пражываюць.

На “Палескіх сырах” не прынята працаваць дрэнна. Таму выдатныя ацэнкі за якасць – гэта норма. Кожны чалавек хварэе за справу. І ўзнагародам радуемся разам. Мэта ж адна – радаваць свайго пакупніка якаснай і смачнай прадукцыяй.


А. ВЯРГЕЙЧЫК,
 інжынер па якасці ПУП “Палескія сыры”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *