Свята да нас прыходзіць…

Добраўпарадкаванне

IMG_9519Новы год… Як многа ў гэтым свяце. Пах свежай елкі і мандарынаў, гульні ў снежкі, прыемная мітусня – пакупка падарункаў, прысмакаў – і неверагоднае прадчуванне чараўніцтва.

IMG_9516Ужо ў першыя дні снежня вуліцы Хойнік, як і іншых гарадоў, загараюцца тысячамі агнёў. Паступова ў святочнае ўбранне апранаюцца вокны адміністрацыйных і вытворчых будынкаў, дамоў, вітрыны магазінаў. Дарэчы, гандлёвыя кропкі, як дзяржаўныя, так і прыватныя, ужо амаль цалкам падрыхтаваліся да свята: упрыгожылі фасады і гандлёвыя залы, аформілі аддзелы з навагоднімі таварамі і сувенірамі. Традыцыйна прыемна здзіўляюць багатым святочным убраннем установы адукацыі і культуры раёна. Арыгінальныя навагоднія кампазіцыі, ажурныя сняжынкі, елкі з цацкамі, банцікамі, шышкамі, мішурой, галоўныя героі свята – Дзед Мароз і Снягурка, сімвал года Козачка – усё гэта здзіўляе, захапляе, натхняе!

 

 

1

Праводзіцца раённы агляд-конкурс на лепшае навагодняе афармленне
Раённы агляд-конкурс на лепшае навагодне-каляднае афармленне адміністрацыйных і грамадскіх будынкаў стаў у нас ужо традыцыйным. Райвыканкам аб’яўляе яго ў снежні некалькі гадоў запар. Вось і сёлета да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадпрыемствы, установы і арганізацыі ўсіх форм уласнасці. Час для падрыхтоўкі яшчэ ёсць, але трэба актывізавацца!

IMG_9769
У канцы снежня камісія на чале з намеснікам старшыні райвыканкама А.П. Гура правядзе агляд і падвядзе вынікі конкурсу. Да ўвагі будуць брацца творчы падыход да афармлення будынкаў і тэрыторый, выкарыстанне светлавога афармлення і тэхнічных сродкаў, маляўнічасць, аб’ёмы і якасць выканання.

IMG_9518
Пераможцы, як заўсёды, будуць адзначаны граматамі і падарункамі ад райвыканкама. А важкім дадаткам да гэтага стане добры святочны настрой, які ўсім хайнічанам і гасцям горада прынясе створаная агульнымі намаганнямі навагодняя прыгажосць.

 

А вы ўжо ўпрыгожыліся?

IMG_9791
Яніна Васільеўна Караткевіч, дырэктар ККУП «Хойнікі-кінавідэасетка»:
– Атмасфера навагодніх святаў складаецца з многіх элементаў. Калі наяўнасць снегу і маразоў не залежыць ад людзей, то ўсё астатняе – справа рук чалавека. Напярэдадні Новага года вуліцы горада становяцца больш яркімі і прыгожымі, свецяцца і ззяюць, што ўздымае настрой. Мы, як і ўсе арганізацыі і ўстановы раёна, у гэтыя дні клапоцімся пра ўпрыгожванне свайго будынку. Дарэчы, сёлета вырашылі дадаць яму больш яркасці і набылі новую ілюмінацыю на суму сем мільёнаў рублёў. Светадыёдныя елка, сняжынка, гірлянды, махры зорак – кінатэатр будзе ўвесь ззяць.

ВасильковаАлена Уладзіміраўна Васількова, дыспетчар КСУП «Аравічы»:
– Калектыў нашай гаспадаркі штогод стараецца аздобіць свой адміністрацыйны будынак, мехдвор і фермы багатым святочным убраннем. Летась нам удалося стаць пераможцамі ў аглядзе-конкурсе на лепшае навагодне-каляднае афармленне ў намінацыі сярод сельгаспрадпрыемстваў. Кожнае з вокнаў канторы днём уражвала арыгінальнымі вытынанкамі, а ноччу свяцілася рознакаляровымі агеньчыкамі. Адметна, што ўдзел ва ўпрыгожванні з задавальненнем прымалі ўсе члены калектыву. У гэтым годзе таксама пастараемся выглядаць годна, ужо прыступілі да падрыхтоўкі.

украшаютКацярына Парфенаўна Велікаборац, дырэктар Глінішчанскага цэнтра вольнага часу і Вера Міхайлаўна Мележ, бібліятэкар Глінішчанскай
сельскай бібліятэкі:

– Мы ўжо на поўную моц рыхтуемся да Новага года, прыбіраем актавую залу і бібліятэку. Выразалі шмат сняжынак, вытынанак, каб на вокнах расклеіць цікавыя кампазіцыі. Да папяровых ўпрыгожванняў дададзім гірлянды, агеньчыкі і мішуру. Як цудоўна ўсё ж такі ствараць і самім акунацца ў святочную атмасферу!

У святочную атмасферу акунулася Наталля ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *