Моладзь – за здаровы лад жыцця

Тэрыторыя моладзі

DSC_0259Напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам, які праходзіць штогод 1 снежня, гарадская моладзь паўдзельнічала ў тэматычнай акцыі БРСМ «Чырвоная стужка».

У большасці юнакі і дзяўчаты прыйшлі ў суботні вечар на дыскатэку ў цэнтр культуры г. Хойнікі згодна з прапанаваным дрэс-кодам у адзенні «белы верх». У знак падтрымкі хворых у свеце на СНІД усім прымацоўвалі на адзенне наклейку з адпаведным сімвалам барацьбы з цяжкай хваробай.
Паралельна маладыя супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на мерапрыемстве прапаноўвалі адмовіцца ад дрэннай звычкі – курэння цыгарэт. У час акцыі «Не прожигай свою жизнь» яны мянялі цыгарэту на тэматычную наклейку. У якасці заахвочвання ўсе жадаючыя маглі прымераць на сябе касцюм пажарнага і сфатаграфавацца на вуліцы каля пажарнай машыны, на якой сюды прыбыла каманда выратавальнікаў. А ў фае цэнтра культуры фонам для фотасесіі стаў экран, на якім дэманстравалі тэматычныя ролікі аб шкодзе курэння.

DSC_0233
Арганізатарам акцый выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *