Мабільная група ў дапамогу, а не ў пакаранне

Службы информируют

У маніторынгу мабільнай групы райвыканкама па арганізацыях і прадпрыемствах раёна прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Алена Іўкова, намеснік начальніка Рэчыцкага міжраённага аддзела дзяржінспекцыі працы Аляксандр Казубоўскі.

У рамках Сусветнага дня аховы працы наведванне мабільнай групы было накіравана на прафілактыку і папярэджанне вытворчага траўматызму, забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працуючых, аказання метадычнай і практычнай дапамогі. Мабільная група райвыканкама наведала шэраг арганізацый і прадпрыемстваў нашага горада.

На заводзе жалезабетонных вырабаў тэрыторыя чыстая. Трэба надаць увагу індывідуальным сродкам абароны. Што датычыць электрабяспекі: ўнутры шчытка асвятлення адсутнічае «фальш-панэль» для закрыцця токаводных частак аўтаматычных выключальнікаў. Злучэнне кабеля пераноснага электрапрыёмніка (фармовачны ўчастак) выканана метадам «скруткі».

Работнікі Хойніцкага ПМС пры пастаноўцы транспартных сродкаў не выкарыстоўваюцца супрацьадкатныя ўпоры, дапускаюць выкарыстанне драўляных калодак і іншых выпадковых прадметаў. Вароты не абсталяваны фіксуючымі прыладамі, якія прадухіляюць іх ад самаадвольнага закрыцця. На даху гаража і майстэрні свяцільні замацаваны на аўтамабільных дысках. У гаражы на дзвярах электрычнага шчытка адсутнічае замыкальная прылада, якая перашкаджае доступ унутр неэлектратэхнічнага персаналу і старонніх асоб.

Рамонтна-механічная майстэрня ААТ «Веляцін Агра» мае такія ж праблемы ў тэхніке бяспекі, як і на прадпрыемстве ПМС. Акрамя гэтага работнікі выкарыстоўваюць малаткі з металічнымі ручкамі. На момант агляду ўсе электраўстаноўкі былі адключаныя ад энергасеткі.

У ліцэі прайшла бяседа з работнікамі, абмяркоўваліся пытанні прафілактыкі траўматызму на прадпрыемстве. Як адзначыў Аляксандр Казубоўскі, многія траўмы атрымліваюцца па бестурботнасці, работнікі павінны выконваць патрабаванні аховы працы і працоўнай дысцыпліны: Мы спрабуем прыйсці да нулявога траўматызму – гэта першачарговая задача. Жыццё і здароўе – самае галоўнае, што ёсць у чалавека.

С. КУРЛЕНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *