Умовы значна палепшаны


Адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі дзейнасці органаў дзяржаўнага нагляду і кантролю і грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб працы і ахове працы пры Хойніцкім райвыканкоме.

Сярод іншых на ім разгледжана пытанне аб ходзе выканання раённай мэтавай праграмы па паляпшэнню ўмоў працы і аховы працы на 2006-2010 гг. На пасяджэнні выступілі намеснік старшыні райвыканкома В.М. Шаўчэнка, галоўны спецыяліст па пытаннях аховы працы і тэхнікі бяспекі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкома І.П. Грыгаровіч, начальнік раённай інспекцыі Энерганагляду Э.В. Рудабелец, старшыня райкома прафсаюза работнікаў АПК В.В. Харошка.

Адзначаны рост асігнаванняў на тэхнічнае пераўзбраенне і мадэрнізацыю вытворчасці, накіраваных на паляпшэнне ўмоў працы (з 253 млн. руб. у першым паўгоддзі 2008 г. да 400 млн. руб. у адпаведным перыядзе 2009 г.), скарачэнне колькасці працуючых ва ўмовах уздзеяння шкодных вытворчых фактараў, прывядзенне ў адпаведнасць санітарна-гігіенічным патрабаванням рабочых месц са шкоднымі ўмовамі працы. Праведзены на прадпрыемствах рамонты санітарна-бытавых памяшканняў, а таксама рэканструкцыя на многіх аб’ектах вытворчасці, што дазволіла значна палепшыць умовы працы людзей.

Разам з тым, адзначана недастатковая работа па выдзяленню ў неабходных аб’ёмах фінансавых сродкаў, абсталявання і матэрыялаў для ажыццяўлення мерапрыемстваў па паляпшэнню ўмоў і аховы працы кіраўнікамі МП “Хойнікірамбуд” (дырэктар Г.А. Васіленка), КПУП “Паліграф” (В.У. Мігай), РУП “Фабрыка мастацкіх вырабаў” (І.У. Пятрунін), ДРУП “Хойніцкі завод гідраапаратуры” (В.Я. Смальцар).

Таксама разгледжана пытанне ўкаранення арганізацыямі раёна дзяржаўных стандартаў у галіне аховы працы. У прынятым рашэнні даручана ў тэрмін да 1 студзеня 2010 г. распрацаваць і ўкараніць сістэму кіравання аховай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўнага стандарта СТБ 18001-2005 кіраўнікам КЖУП “Хойніцкі камунальнік” (А.М. Клюкаўкін), РУП “Фабрыка мастацкіх вырабаў” (І.У. Пятрунін), ДЛГУ “Хойніцкі лясгас” (Д.К, Гарбарук), РУП “Хойніцкі торфабрыкетны завод” (І.М. Тамко), КВУП “Хойніцкі завод ЖБВ” (У.І. Захожы), РУП “Хойніцкі завод гідраапаратуры” (В.Я. Смальцар), Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка (П.М. Кудан), РВЭС (М.А. Міхаленка) і ПУП “Палескія  сыры” (Г.В. Бондар).


Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *