Грунтоўна аб галоўным

Власть

Моладзь разважала, дзялілася, пыталася

Каштоўнасць і важнасць працы кожнага чалавека на любой пасадзе абмеркавалі падчас сустрэчы ў Паселіцкай школе.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Бондар традыцыйна сустракалася са старшакласснікамі, каб давесці да іх важную інфармацыю, пагутарыць на актуальныя тэмы, пачуць пажаданні і пытанні.

Удзел у сустрэчы прыняла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Ешчанка.

Абмяркоўвалі, як важна чэсна працаваць, адказна ставячыся да сваіх абавязкаў. Вучні дзяліліся сваімі планамі на будучае. Галіна Віктараўна расказала аб прадпрыемствах і арганізацыях раёна, іх спецыфіцы работы, вакансіях і дзе можна атрымаць неабходную для працаўладкавання адукацыю.

Многа гаварылі аб патрыятызме, які павінен праяўляцца не толькі ў прыгожых словах, але больш у добрых справах на карысць Радзімы. А для школьнікаў такімі справамі павінны быць добрая вучоба, належныя паводзіны, павага да бацькоў і ўвогуле дарослых і іх працы.

Разважалі і аб захаванні здароўя, як важна пазбягаць шкодных звычак і не марнаваць час і жыццё за курэннем і спіртнымі напіткамі. Не модна сёння піць і курыць, і чым раней падлеткі гэта зразумеюць, тым здаравейшымі дарослымі яны будуць.

Таксама Галіна Віктараўна праінфармавала аб рабоце райсавета дэпутатаў, яго функцыях і паўнамоцтвах. Вучні пыталіся, якімі якасцямі павінен валодаць будучы дэпутат, як праходзіла школьнае і студэнцкае жыццё старшыні райсавета. А таксама школьнікі адказвалі на пытанні «калі б я быў старшынёй райсавета, дырэктарам школы або сельгаспрадпрыемства, то…».

Размова атрымалася грунтоўная.

Вольга БЕЛАШ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *