З людзьмі і для людзей

Прафсаюзнае жыццё

У гімназіі прайшоў сход, прысвечаны 100-годдзю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

На мерапрыемстве ўручылі Граматы і Падзячныя лісты раённага ўзроўню актывістам і ветэранам прафсаюзнага руху гімназіі.

Прафсаюзная арганізацыя дзейнічае ў гімназіі з заснавання ўстановы адукацыі, і ў яе першасную арганізацыю ўваходзіць 95 работнікаў.

Як адзначана на сустрэчы, арганізацыя вольнага часу працоўнага калектыву – самае цікавае ў рабоце прафсаюза. Розныя святы, дабрачынныя акцыі, спартыўныя мерапрыемствы – работнікі гімназіі заўсёды прымаюць актыўны ўдзел і нярэдка становяцца пераможцамі спаборніцтваў раённага маштабу. Іх дзейнасць мы неаднаразова асвятлялі на старонках газеты.

«Безумоўна, прафсаюз трымаецца на людзях. На самых ініцыятыўных, якія не думаюць аб уласнай выгадзе, якія радзеюць за агульную справу, агульныя каштоўнасці. Усе гэтыя людзі складаюць згуртаванную мабільную каманду нашай установы адукацыі. Вялікую ўвагу мы ўдзяляем спорту, прапагандзе здаровага ладу жыцця. Сваім прыкладам прыцягваем вучняў. Жадаю настаўнікам, якія працуюць у нашым раёне, каб яны ганарыліся тым, што працуюць на хойніцкай зямлі», – адзначыла Кацярына Бандарэнка, старшыня прафсаюзнай арганізацыі гімназіі.

Вікторыя МАРОЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *