Гатовы дапамагчы кожнаму

Власть

У Судкоўскім сельвыканкаме адбылося пясяджэнне пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па сацыяльных пытаннях і працаўладкаванні.

Разгледжана работа Барысаўшчынскага і Судкоўскага сельвыканкамаў з непрацуючымі грамадзянамі і іх узаемадзеянне з упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама.

З дакладамі выступілі начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Курленка, старшыні Барысаўшчынскага і Судкоўскага сельвыканкамаў Алена Сташкевіч і Алена Волчак.

Відавочна, у сельвыканкамах гатовыя выслухаць кожнага, аказаць сумесную падтрымку і дапамагчы ў вырашэнні гэтага важнага пытання. Работа вядзецца актыўная, аднак ёсць рэзервы, на якія ўказаў старшыня пастаяннай камісіі Сяргей Несцярэнка.

Ул. інф.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *