Без ахоўных касак і акуляраў

Службы информируют

Мабільная група райвыканкама праманіторыла будаўнічыя аб’екты і наведала дзіяцячыя пляцоўкі Хойнік.

Без парушэнняў не абыйшлося. Так, па вул 70 год Кастрычніка і Церашковай, дзе вядзецца капітальны рамонт дамоў, не ўсе работнікі знаёмы з ахоўнымі акулярамі і каскамі. Тут амаль на кожным кроку мабільную групу чакалі «сюрпрызы». Падаўжальнікі правадоў расцягнуты па зямлі, смецце вывозіцца несвоечасова. З тэхаглядам непарадак: на адным з пагрузчыкаў ён мінуў яшчэ ў 2018 годзе.

Не ўсе арэлі, горкі на дзіцячых пляцоўках знаходзяцца ў добрым стане. Па-першае, некаторыя з іх небяспечныя. А па-другое, не ўсе атракцыёны чыстыя: напрыклад, унутры валяюцца акуркі, бутэлькі. Ды і тэрыторыі каля дзіцячых пляцовак не пакошаны.

І. ГРЫГАРОВІЧ, начальнік аддзела па пытаннях ЗСПА ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *