Шлях да здароўя – у абыход. Ісці немагчыма

Службы информируют

Нам пішуць

Усё сваё свядомае жыццё я пражываю ў Хойніках.

Адзначу, што я вельмі люблю свой горад. На маіх вачах ён прыгажэе, «маладзее» сваімі новабудоўлямі, пафарбаванымі агароджамі, зялёнымі дрэвамі. Заўсёды з захапленнем назіраю і за маладымі матулямі, якія шпацыруюць са сваімі маленькімі дзеткамі.

З задавальненнем чытаю ў любімай раённай газеце, як недзе рамантуюць пад’езды, дахі шматпавярховак, пракладваюць новыя асфальтаваныя дарожкі і рамантуюць старыя, абнаўляюць плошчу Танкістаў. Гэта цудоўна!

Але не так усё гладка. Яшчэ раз падыму набалелае для многіх пытанне якасці пакрыцця дарожкі, якая вядзе ад прыпынку грамадскага транспарту да паліклінікі. Паверце, там i ў тапках балюча хадзіць – камяні быццам уразаюцца ў нагу. Вось і вымушаны ўвесь гэты паток хворых і здаровых, наведвальнікаў і нават работнікаў раённай бальніцы ісці ў медустанову па праезнай частцы або па газоне. Куды гэта варта?

Неабходна нарэшце зачыніць гэтае набалелае дарожнае пытанне і хадзіць за здароўем па роўнай дарозе.

Я. МЯКАТНІКАВА, хайнічанка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *