Аб’ядналі прыемнае з карысным

Спорт

У мінулую суботу ў раёне прайшоў велапрабег, прысвечаны Году роднай зямлі. Удзел у ім прынялі 75 чалавек – вучні першай і другой гарадскіх школ, дзяржаўнай гімназіі, Казялужскай і Судкоўскай СШ, працоўная моладзь “Хойніцкага камунальніка”, раённага вузла паштовай сувязі, КУП “Аравічы”, фабрыкі мастацкіх вырабаў, райЦГЭ, ДЭУ-45 і прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Адкрыццё мерапрыемства адбылося на плошчы Леніна райцэнтра, дзе перад прысутнымі выступілі начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкома М.В. Раманенка і першы сакратар раённага камітэта БРСМ Л.А. Гаркуша.

Маршрут, па якому праехалі ўдзельнікі акцыі (а гэта каля 18 км у адзін бок), пралягаў да дварцова-паркавага ансамбля ў в. Барысаўшчына, дзе моладзь раёна занялася добраўпарадкаваннем тэрыторыі гістарычнага помніка.

М.В. Раманенка падзякаваў усім за нязгасны інтарэс да спорту і за сумленную працу па прывядзенню ў парадак тэрыторыі, якая мае гістарычную каштоўнасць.


Ю. БУЙНЕВІЧ,
другі сакратар РК БРСМ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *