А ў нас у двары парадак і прыгажосць

Добраўпарадкаванне

Думаю, не памылюся, калі скажу, што наўрад ці жыхары любога населенага пункта будуць цягнуцца да прыгожага, калі перад вачыма не будзе годнага прыкладу.

На тыдні за чарговай порцыяй цудоўнага мы адправіліся на вул. Камарова райцэнтра да сям’і Катлярэнка, дзе нас чакала нямала прыемных сюрпрызаў.

Лаўкі, альтанка, мангал – усё гэта зрабіў майстар на ўсе рукі Вячаслаў. Марыя таксама наводзіць прыгажосць на сваім падворку. Яшчэ і гарод у 30 сотак паспяваюць даглядаць. Муж у яе – гаспадар з вялікай літары, без яго, прызнаецца жанчына, такой прыгажосці не было б.

Разнастайныя кветкі, маленькі вадаём, на якім расце гарлачык, старадаўнія збаны – усё гэта надае незвычайную прыгажосць. Тут і калаўрот стаіць, такое пачуццё, быццам ты трапіў у музей. Марыя адзначыла, што любоў да прыроды аб’ядноўвае іх з мужам. У іх вельмі шмат сумесных захапленняў. Раз у год сям’я бярэ палаткі і ўсё неабходнае і едзе на тыдзень пажыць у лесе. Ловяць рыбу, збіраюць грыбы і ягады.

Вось такія людзі жывуць на Хойнікшчыне.

Святлана ВАШЧАНКА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *